Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Мерапрыемствы да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Мерапрыемствы да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Мерапрыемствы да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Штогод 15 сакавіка ў нашай краіне адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.


Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь — асноўны Закон краіны, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае асноўныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх адносін. Канстытуцыя вызначае дзяржаўны лад, устанаўлівае прынцыпы выбарчай сістэмы, рэгулюе ўтварэнне органаў улады, замацоўвае правы і абавязкі грамадзян. Вышэйшай каштоўнасцю Канстытуцыя аб'яўляе чалавека, яго жыццё.


Канстытуцыя Беларусі была прынята 15 сакавіка 1994 года. Яна ўпершыню ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці замацавала статус рэспублікі як унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы, устанавіла прынцыпы дэмакратычнага ладу, прыярытэт правоў і свабод чалавека, вяршэнства міжнароднага права.


Канстытуцыя 1994 года дзейнічае са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 года, 17 кастрычніка 2004 года і 27 лютага 2022 года.


З 13 сакавіка па 31 сакавіка 2025 г. у Публічным цэнтры прававой інфармацыі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага функцыянуе выстава літаратуры «Канстытуцыя. Чалавек. Дзяржава». На выставе прадстаўлены матэрыялы па гісторыі беларускай дзяржаўнасці, канстытуцыйным працэсе на тэрыторыі Беларусі, разглядаюцца праекты Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якія рыхтаваліся ў 1990–1994 гг., а таксама асноўныя палажэнні Канстытуцыі, прынятай у 1994 годзе адносна прававога статусу грамадзян, іх правоў, свабод і абавязкаў. Асаблівую цікавасць уяўляюць матэрыялы аб інстытуце прэзідэнцтва і сучаснай выбарчай кампаніі. Таксама на выстаўцы экспануюцца кніжныя выданні, брашуры і артыкулы з перыядычных выданняў «Беларуская думка», «Право. by», «Союзное государство», «Общественные науки и современность».


17 сакавіка ў юнацкім аддзеле адбылася прававая гульня «Я — грамадзянін сваёй краіны!». Навучэнцы 3 курса каледжа транспарту і сэрвісу пазнаёміліся з асновамі канстытуцыйнага ладу, звярнуліся да гісторыі сусветнага заканадаўства, даведаліся асноўныя тэрміны з гісторыі дзяржавы і права. Асаблівую ўвагу надалі правам і абавязкам чалавека, працавалі з літаратурай выставы «Ведай мінулае, твары сучаснасць». Сустрэча была насычанай і цікавай.


Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

+375 162 57 47 76


Зварот да спісу