![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
9 мая 2025 г. у Рэспубліцы Беларусь будзе ўрачыста адзначацца 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Беларусы разам з прадстаўнікамі іншых народаў Савецкага Саюза ўнеслі значны ўклад у агульную Перамогу.
З 28 красавіка па 11 мая ў аддзеле абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага праходзіць кніжная выстава «Галасы вялікай Перамогі». Экспазіцыя ўключае творы аўтараў-франтавікоў — народных пісьменнікаў Беларусі Васіля Быкава, Івана Мележа, Івана Шамякіна і іншых, якія яшчэ зусім юнымі пайшлі на фронт.
Асаблівую ўвагу заслугоўвае кніга трох удзельнікаў партызанскага руху Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Ўладзіміра Калесніка «Я з вогненнай вёскі» — дакументальная складанка інтэрв'ю з пакінутымі ў жывых жыхарамі вёсак, якія падзялілі лёс Хатыні. Таксама прадстаўлена праца франтавіка Данііла Граніна «Мой лейтенант» — погляд на вайну вачыма простага лейтэнанта. Да «лейтэнанцкай прозы» адносіцца і раман Віктара Астаф'ева « Прокляты и убиты ». Усе аўтары — лаўрэаты прэстыжных літаратурных прэмій. Асобным блокам выдзелена творчасць Канстанціна Вараб'ёва, Эмануіла Казакевіча, Юрыя Бондарава і Барыса Васільева, паэзія ваеннага часу. Паэты — людзі асаблівага душэўнага складу. Эдуард Асадаў у баях за Севастопаль атрымаў цяжкое раненне і цалкам страціў зрок. Юлія Друніна 17-гадовай дзяўчынкай пайшла на фронт, атрымала цяжкае раненне. Паэт-песеннік Булат Акуджава быў прызваны на вайну 18-гадовым. Ваенная паэзія гэтых і многіх іншых аўтараў-франтавікоў прадстаўлена на выставе.
Паважаныя чытачы, запрашаем пазнаёміцца з выставай больш дэталёва. Бо нават па сканчэнні столькіх гадоў памяць не павінна паміраць.
Отдел абонемента книги
+375 162 57 48 09