23 ліпеня 2025 г. бібліятэка прыняла ўдзел у арганізацыі правядзення абласнога конкурсу па элементарнай рэабілітацыі людзей з інваліднасцю па зроку «Новы статус» сумесна з абласной арганізацыяй ГА «БелТІЗ».
Адным з этапаў конкурсу з'яўляецца праверка навыкаў па самастойнай арыентоўцы ў прасторы ва ўмовах гарадской інфраструктуры з асаблівым акцэнтам на стварэнне даступнага асяроддзя для людзей са слабым зрокам. Абласная бібліятэка з'яўляецца аб'ектам, які адпавядае патрабаваным нормам даступнасці.
Удзельнікі конкурсу мелі магчымасць самастойна наведаць бібліятэку, азнаёміцца з яе працай і паслугамі, а таксама ацаніць узровень даступнасці і камфортнасці для людзей з парушэннямі зроку.
Мы спадзяемся, што падобныя ініцыятывы будуць працягвацца і ў будучыні, спрыяючы паляпшэнню якасці жыцця людзей з інваліднасцю і стварэнню даступнай гарадской інфраструктуры для ўсіх.
Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці,
+375 162 57 48 76