![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 1 ліпеня 2025 г. у Публічным цэнтры прававой інфармацыі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага экспануецца выстава літаратуры «Брэстчына: манументы мужнасці і славы», прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Вялікая Айчынная вайна пакінула глыбокі след у памяці беларускага народа. У знак усенароднага смутку, схіляючыся перад мужнасцю тых, хто ў неймаверна цяжкіх умовах на працягу многіх дзён і начэй змагаўся і працаваў у імя мірнага жыцця будучых пакаленняў, сёння па ўсёй краіне ўзвышаюцца мемарыяльныя комплексы, помнікі, абеліскі, стэлы. Да іх не перастаюць ісці людзі, каб схіліць галаву перад памяццю тых, хто выратаваў чалавецтва ад фашысцкага нашэсця. У Беларусі налічваецца каля 8 тысяч помнікаў, з іх амаль 1,2 тысячы — у Брэсцкай вобласці.
На выставе прадстаўлены матэрыялы аб мемарыяльных комплексах воінскай славы Брэсцкай вобласці: «Брэсцкая крэпасць-герой», якая першай прыняла бой і больш за месяц змагалася з нямецкімі акупантамі; «Героям — вартавым межаў», «Партызанам Палесся», «Вызваліцелям Пінска», «Здзітаўская абарона», «Хаваншчына» і інш.
У Брэсцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны карнікі спалілі 877 населеных пунктаў. У пасляваенны час 91 вёска так і не была адноўлена. Сярод іх — вёскі Драмлёва, Мошкі, Вяда, Тупічыцы і інш. Пра новыя факты зверстваў фашыстаў на беларускай зямлі можна даведацца з кніг «Забвения не будет: брестские сёстры Хатыни» (склад. Т. Гагакава і інш.), «Без срока давности: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Беларусь. Брестская область: сборник архивных документов и материалов», «Памятные места Беларуси» (склад. Дз. Кашавар, В. Надтачаеў), «С памятью в сердце» (склад. Ю. Арцёмчук і інш.) і інш.
На выставе вы можаце знайсці матэрыялы пра месцы масавага знішчэння на тэрыторыі Беларусі яўрэйскага насельніцтва: мемарыяльны комплекс «Урочышча Гай» (г. Баранавічы), мемарыяльны комплекс «Ахвярам Халакоста» ва ўрочышчы Спасіна (Столінскі р-н), нацысцкі канцэнтрацыйны лагер і лагер смерці Калдычэва (Баранавіцкі р-н), пра фабрыку смерці на Броннай Гары (Бярозаўскі р-н) і інш.
Выстава даступная да прагляду ў агульнай чытальнай зале на працягу месяца.
Запрашаем брастаўчан і гасцей горада наведаць нашу бібліятэку!
Публічны цэнтр прававой інфармацыі
+325 162 57 48 74