Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
BY
 

Дзяржаўныя прэміі Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўныя прэміі Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўныя прэміі Рэспублікі Беларусь

ДЗЯРЖАЎНЫЯ ПРЭМІІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ па літаратуры, музыцы і мастацтве ўстаноўлены ЦК КПБ і СМ БССР ў 1965 г.,  па літаратуры і мастацтве для дзяцей і юнацтва ў 1971 г. Да 1992 г. называліся Дзяржаўныя прэміі БССР, з 1992 – Дзяржаўныя прэміі Рэспублікі Беларусь. Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 6 мая 1996 г. Прысуджаюцца раз у два гады кожны цотны год. Асобам, якія атрымалі Дзяржаўную прэмію, прысвойваецца званне «Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь», уручаецца дыплом, ганаровы знак лаўрэата, грашовая прэмія. 

У галіне літаратуры Дзяржаўныя прэміі прысуджаюцца за таленавітыя, глыбокія па змесце і адметныя па форме творы літаратуры, якія робяць значны ўклад у беларускую нацыянальную культуру, развіваюць мастацкія традыцыі і садзейнічаюць устанаўленню агульначалавечых каштоўнасцей і ідэй гуманізму.


Лаўрэаты:

2012 – не прысуджалася ў галіне літаратуры

2010 – не прысуджалася ў галіне літаратуры

2008 – Міхась Башлакоў за зборнікі паэзіі «Нетры» і «Палынь» (Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь імя Я. Купалы)

2002 – Алесь Савіцкі за трылогію «Дзівосы Лысай гары» (Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей і юнацтва);

– Уладзімір Саламаха за зборнік літаратурнай публіцыстыкі «Званыя і выбраныя» (Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь імя К. Каліноўскага);

– Васіль Жураўлёўза кнігу «У пошуку духоўных ідэалаў: на матэрыяле беларускай лiтаратуры ХIХ – пачатку XX стаг.» (Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь імя Я. Коласа).


Кнігі ў нашым фондзе:


Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Я. Купалы за 2008 год


 Башлакоў, М. З. Палынь. Чарнобыль : паэтычна-графічны дыялог / Міхась Башлакоў, Міхась Барздыка ; пер. на рус. А. Цяўлоўскага, на англ. Т. Акушэвіч. – Мінск : Мінская фабрыка каляровага друку, 2005. – 160 с. : іл.


Гэта кніга была прымеркавана да 20-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Праз выяўленча-вобразныя сродкі графікі і паэзіі аўтары распавядаюць аб найбуйнейшай у свеце тэхнагеннай катастрофе XX стагоддзя. Прарочныя словы святога Іаана Багаслова пра зорку Палынь лейтматывам праходзяць праз усю кнігу, знітоўваючы ў адзінае цэлае яе структуру і змест. Своеасаблівая споведзь паэта і мастака, адзін з якіх – Міхась Башлакоў – з’яўляецца ўдзельнікам ліквідацыі вынікаў аварыі на ЧАЭС – гэта не толькі ўспамін аб жахлівай трагедыі, але і вера ў тое, што чалавечыя пакуты ў рэшце рэшт спасылаюць нам надзею і любоў…


1 - Аб, 1 - Ис*

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Я. Купалы за 2008 год


 Барздыка, М. Ф. Нетры. Графіка. Паэзія / М. Барздыка, М. Башлакоў. – Мінск : Мінская фабрыка каляровага друку, 2004. – 104 с. : іл.


У гэтай незвычайнай кнізе праз выяўленчыя сродкі графікі вядомага беларускага мастака Міхася Барздыкі і тонкі лірызм і жывапіс паэтычнага слова Міхася Башлыкова раскрываецца непаўторны вобраз Беларусі – хараство яе прыроды, шляхоў і абсягаў, багаты свет міфалагічных уяўленняў і персанажаў – усё тое, што з’яўляецца нетрамі шматвяковай народнай мудрасці і памяці, светапогляду і самасвядомасці, гонару кожнага беларуса.


1 - Аб, 1 - Ис, 1 - До, 1 - Иц, 1 - Чз*


Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь за творы літаратуры і мастацтва для дзяцей і юнацтва за 2002 год


 Савіцкі, А. Дзівосы Лысай гары альбо Незвычайныя прыгоды залацістага карасіка Бубліка, коткі Муркі, сабакі Лінды і шчанюка Рыка : аповесці-казкі : для малод. шк. узросту / Алесь Савіцкі. – Мінск : Юнацтва, 1999. – 526 с. : іл.


У кнігу вядомага пісьменніка, ганаровага грамадзяніна горада Полацка, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Алеся Савіцкага ўвайшлі тры прыгодніцкія аповесці-казкі, дзве з іх – пра залацістага карасіка Бубліка і котку Мурку – ужо выдаваліся ў «Юнацтве». Новая аповесць-казка “Яўгенка, Лінда і Рык” тэматычна звязана з папярэднімі і захапляюча апавядае пра дружбу хлопчыка Яўгенкі з сабакам Ліндай і шчанюком Рыкам. Незвычайныя дзівосы адбываюцца з казачнымі героямі на Лысай гары і вакол яе.


6 - До*


Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя К. Каліноўскага за 2002 год


 Саламаха, У. Званыя і выбраныя : кніга літаратурнай публіцыстыкі і рэцэнзій / Уладзімір Саламаха. – Мінск : Дом прэсы, 1999. – 128 с.


У кнігу ўвайшлі публіцыстычныя артыкулы аб літаратуры і рэцэнзіі на кнігі паэзіі і прозы беларускіх пісьменнікаў – у асноўным аўтараў часопіса «Маладосць». Сярод іх такія імёны як А. Грачанікаў, В. Быкаў, В. Кадзетава, С. Алексіевіч, М. Мятліцкі, Г. Чарказян і інш.


1 - Бо, 1 - Чз*





Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Якуба Коласа за 2002 год


 Жураўлёў, В. П. У пошуку духоўных iдэалаў : на матэрыяле беларускай лiтаратуры XIX – пачатку ХХ ст. / В. П. Жураўлёў ; пад рэд. У. В. Гніламёдава. – Мінск : Беларуская навука, 2000. – 191с.


У кнізе робіцца спроба асэнсаваць шляхі і накірункі развіцця і сцвярджэння ў беларускай літаратуры гуманістычных і дэмакратычных прынцыпаў, універсальна арыентаваных на абуджэнне грамадскай думкі, фарміраванне нацыянальнай беларускай ідэі і ўмацаванне агульначалавечых маральна-этычных каштоўнасцей. Разглядаецца творчасць такіх беларускіх пісьменнікаў як Я. Баршчэўскі, Я. Чачот, М. Багдановіч , Я. Купала, Я. Колас і інш.


1 - Бо*



* Перечень условных обозначений (сиглы хранения)


Сб - Информационно-библиографический отдел (I этаж)
Иц - Информационный сектор по обслуживанию работников государственного аппарата (ул. Коммунистическая, 1 (II этаж)
Чз - Общий читальный зал (II этаж)
Аб - Отдел абонемента и МБА (I этаж)
Бо - Отдел краеведческой литературы и библиографии (III этаж)
Ин - Отдел литературы на иностранных языках (II этаж)
Ис - Отдел литературы по искусству (III этаж)
До - Отдел литературы для детей и юношества (ул. Куйбышева,32)
Кх - Отдел хранения основного фонда (заказ из читальных залов Библиотеки)
От - Сектор технической литературы (II этаж)
Оп - Читальный зал текущих периодических изданий (I этаж)

Возврат к списку