Аддзел захоўвання асноўнага фонду — самастойнае структурнае падраздзяленне Бібліятэкі, задачай якога з’яўляецца арганізацыя, улік і забеспячэнне захаванасці асноўнага фонду Бібліятэкі. Фонд аддзела — галіновая літаратура навуковага і навукова-папулярнага характару, энцыклапедыі, слоўнікі, даведнікі, манаграфіі, зборы твораў класікаў сусветнай і айчыннай літаратуры. А таксама беларускія і расійскія перыядычныя выданні мінулых гадоў.
Дакументы кожнага віду групуюцца ў падфонды:
• Кнігі — 213 777 экз.
• Часопісы — 610 назваў, 277 863 экз.
• Газеты — 7 029 падшывак, 585 назваў
• Аўтарэфераты дысертацый — 10 917 экз.
У аддзеле захоўвання асноўнага фонду вылучаны наступныя калекцыі:
• Калекцыя літаратуры на англійскай мове, прысвечаная ІІ Сусветнай вайне («Fighting for Freedom: The United States in World War II») — 612 экз.
• Калекцыя класікаў марксізму-ленінізму — 1 024 экз.
Аддзел захоўвання асноўнага фонду ўзаемадзейнічае з іншымі структурнымі падраздзяленнямі Бібліятэкі:
• атрымлівае новыя дакументы з аддзела камплектавання фондаў і перадае іх у іншыя падраздзяленні Бібліятэкі;
• прымае літаратуру, якая не карыстаецца попытам чытачоў, але не страціла сваёй каштоўнасці, з аддзелаў абслугоўвання;
• прымае на захоўванне перыядычныя выданні мінулых гадоў;
• ажыццяўляе выдачу літаратуры ў чытальныя залы Бібліятэкі па чытацкіх запытах.
Адзіныя і апошнія экзэмпляры кніг, часопісаў, падшывак газет захоўваюцца ў фондзе пастаянна.
Даведачны апарат аддзела захоўвання асноўнага фонду складаюць:
• Тапаграфічны каталог
• Алфавітная картатэка часопісаў
• Алфавітная картатэка газет
Заг. аддзела: Выступкіна Наталля Мікалаеўна
Рэжым работы: 10:00–19:00
Выхадной дзень: пятніца
Санітарны дзень: апошняя серада месяца
Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48
Тэл.: +375 (162) 57 48 73
Міжбібліятэчны абанемент (МБА) — гэта абмен кнігамі паміж бібліятэкамі з мэтай найбольш поўнага і хуткага задавальнення запытаў чытачоў на кнігі, якія адсутнічаюць у Бібліятэцы.
Паслугі:
• МБА дае магчымасць аддаленым карыстальнікам атрымліваць комплекс паслуг, якія ўключаюць: бібліяграфічную падтрымку заказаў, пошук у разнастайных базах даных, выдачу арыгіналаў у часовае карыстанне.
• Для больш аператыўнага абслугоўвання чытачоў Бібліятэкі заказы накіроўваюцца ў цэнтры МБА па электроннай пошце.
• Папярэдні пошук запатрабаванага дакумента па электронных каталогах бібліятэк дазваляе скараціць тэрмін выканання замовы.
• Бібліятэка падтрымлівае сувязі з усімі ўніверсальнымі і галіновымі цэнтрамі МБА Рэспублікі Беларусь.
Рэжым работы: 10:00–19:00
Выхадной дзень: пятніца
Санітарны дзень: апошняя серада месяца
Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48
Тэл .: +375(162) 57 48 73
е-mail: obmen.fond.brest@gmail.com
Участак абменнага фонду з’яўляецца адным з напрамкаў работы аддзела захоўвання асноўнага фонду.
Абменны фонд фарміруецца з пасіўнай часткі фонду, а менавіта, з бібліятэчных дакументаў, якія не страцілі сваёй навуковай і гістарычнай каштоўнасці. У фондзе, які налічвае больш за 2,5 тыс. экз. кніг для абмену, шырока прадстаўлена літаратура на рускай і беларускай мовах.
Асноўныя задачы абменнага фонду:
- фарміраванне абменнага фонду з мэтай захоўвання дакументаў, якія не карыстаюцца попытам, і папаўненне ўласных фондаў Бібліятэкі;
- удзел у абласным, рэспубліканскім і міжнародным дакументаабмене;
- інфармаванне бібліятэк усіх сістэм і ведамстваў пра склад абменнага фонду Бібліятэкі шляхам складання і распаўсюджвання спісаў дакументаў, прызначаных для абмену і размеркавання;
- правядзенне для спецыялістаў вобласці мерапрыемстваў па павышэнні кваліфікацыі і абмене вопытам у сферы ўнутрырэспубліканскага і міжнароднага дакументаабмену.
Асноўныя крыніцы камплектавання абменнага фонду:
- дары;
- уласныя выданні Бібліятэкі;
- дакументы, спісаныя па прычыне дублетнасці, з дзеючых фондаў Бібліятэкі і фондаў іншых бібліятэк вобласці;
- дакументы, закупленыя для міжнароднага абмену, паводле дамоваў аб супрацоўніцтве.
Рэжым работы: 10:00–19:00
Выхадной дзень:пятніца
Санітарны дзень: апошняя серада месяца
Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48
Тэл.: +375(162) 57 48 73
е-mail: mba.brest@mail.ru