Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Заўтра была вайна: дні памяці ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага

Заўтра была вайна: дні памяці ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага

Заўтра была вайна: дні памяці ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага

Напярэдадні сумнай даты — 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны — Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага праводзіць дні памяці, калі жыхары горада могуць дакрануцца да гісторыі трагічных падзей пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Брэсце, Беларусі.

Вось ужо 80 гадоў дата 22 чэрвеня вяртае нас у страшны 1941-ы, у пачатак вайны, якой няма роўных у сусветнай гісторыі па сіле трагедыі і памяці, захаваных ў кнігах і творах мастацтва.

17 чэрвеня 2021 г. выстава літаратуры і дакументаў «Беларусь. 1941-й. Трагедия, подвиг, память» была прэзентаваная ва ўпраўленні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці. 21 чэрвеня з матэрыяламі выставы ў бібліятэцы знаёміліся чытачы, сярод іх і вучні 6–8-х класаў СШ № 3 г. Брэста. Экспазіцыя адлюстравала падзеі 1941 г. на Брэстчыне і беларускай зямлі. Прадстаўленыя дакументы праліваюць святло на падзеі першых дзён і месяцаў вайны, уваскрашаюць імёны загінуўшых герояў, лісты і ўспаміны тых, хто выжыў і прыняў удар на сябе ў сутычцы з ворагам, хто з першых дзён быў у шэрагу антыфашыстаў-падпольшчыкаў і партызанскіх фарміраваннях, пакутаваў і паміраў у фашысцкіх гета і лагерах. У памяць аб ахвярах вайны навучэнцы СШ № 3 Арлова Анастасія і Федарчук Дар’я прачыталі кранальныя вершы берасцейца, вядомага журналіста Анатоля Паўлавіча Гарая, выпускніка гэтай школы ў далёкім 1955 г. Будучы дзіцём, ён стаў сведкам баявых дзеянняў, жыцця брэсцкага гета, пра што пазней распавёў у сваіх кнігах.

Супрацоўнікі аддзела літаратуры для дзяцей і юнацтва прадставілі выставу творчых работ навучэнцаў «Наш горад родны і крэпасць-герой» і правялі патрыятычны квэст «Нам выпаў гонар дакрануцца да Перамогі». Навучэнцы СШ № 35 г. Брэста, падзяліўшыся на атрады, прайшлі шлях ад пачатку вайны да Парада Перамогі, успомнілі гарады-героі, выступілі ў ролі ваенных шыфравальшчыкаў, разабраліся з элементамі экіпіроўкі салдат часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Гісторыя хутка блякне, калі не з’яўляецца часткай перажытага чалавекам. Ведаць аб трагічнай старонцы мінулага нашай краіны — значыць не страціць сувязь пакаленняў, не дапусціць новых узрушэнняў, захаваць і перадаць нашым дзецям горкую праўду пра вайну.

 

Ссылки на новости:

http://bvn.by/news/obshestvo/v-oblastnoy-biblioteke-startovali-dni-pamyati-a-zavtra-byla-voyna-/?sphrase_id=15811

https://virtualbrest.ru/news93525.php


Зварот да спісу