![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
20 красавіка 2021 г. у публічным цэнтры прававой інфармацыі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага прайшлі заняткі Школы прававых ведаў «Піва і моладзь: зламаць стэрэатып».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел урач Брэсцкага абласнога наркалагічнага дыспансера Уладзіслаў Ігаравіч Прэцкайла і адвакат юрыдычнай кансультацыі Ленінскага раёна г. Брэста Людміла Ігараўна Аўраменка.
У. І. Прэцкайла ў сваім выступленні падняў праблемы маладзёжнага асяроддзя, звязаныя з ужываннем алкаголю. Расказаў пра шкоду піва, пра ўплыў гэтага напою на здароўе маладых людзей. Асаблівую ўвагу надаў пытанням прафілактыкі піўнога алкагалізму.
Адвакат Л. І. Аўраменка распавяла аб адказнасці за правапарушэнні, звязаныя з ужываннем алкагольных напояў.
На занятках прысутнічалі навучэнцы Брэсцкага каледжа бізнесу і права і Брэсцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя чыгуначнага транспарту. Яны з цікавасцю слухалі выступоўцаў, выказвалі сваё меркаванне.
У канцы заняткаў адбыліся прэзентацыя рэсурсаў ПЦПІ бібліятэкі і прадстаўленне кніжнай выставы «Зависимость: как её преодолеть».
Марашчук Ірына Мікалаеўна,
гал. бібліятэкар агульнай чытальнай залы
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74