Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Юбілейная гісторыя

Юбілейная гісторыя

Юбілейная гісторыя

Выстава «Журнал Вооружённых Сил Республики Беларусь „Армия“ — 25 лет»


З 6 мая па 10 чэрвеня 2021 г. у чытальнай зале бягучых перыядычных выданняў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага экспануецца выстава перыёдыкі «Журнал Вооружённых Сил Республики Беларусь „Армия“ — 25 лет» з цыкла «Юбілейная гісторыя», які на працягу года будзе знаёміць з перыядычнымі выданнямі-юбілярамі. Сімвалічна, што напярэдадні свята Перамогі цыкл адкрывае выстава, прысвечаная часопісу «Армия», які адзначае сёлета сваё 25-годдзе.


«Армия» — гэта поўнакаляровае ілюстраванае перыядычнае выденна аб дзейнасці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. З 1996 г., моманту выхаду ў свет першага нумара, ён паступае ў бібліятэку. На яго старонках даследуюцца пытанні будаўніцтва беларускай арміі, асвятляюцца праблемы ваеннай навукі, аналізуецца вопыт армій краін блізкага і далёкага замежжа, распавядаецца аб магчымасцях сістэм узбраенняў і перспектывах іх развіцця, прапагандуецца перадавы вопыт патрыятычнага выхавання і дапрызыўнай падрыхтоўкі моладзі.


На выставе прадстаўлены першыя і юбілейныя выданні часопіса, важныя дакументы і цікавыя матэрыялы з пастаянных рубрык: «Военный архив», «История оружия», «Солдаты Победы», «Боевая подготовка», «Уникальные подразделения армии» і інш.


Запрашаем усіх зацікаўленых пазнаёміцца з матэрыяламі выставы.



Смялова Людміла Сцяпанаўна,

бібліятэкар чытальнай залы бягучых перыядычных выданняў

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 39


Зварот да спісу