Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Я гэты свет успрымаю праз кнігу»: творчая сустрэча з пісьменнікамі-перакладчыкамі Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі

«Я гэты свет успрымаю праз кнігу»: творчая сустрэча з пісьменнікамі-перакладчыкамі Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі

«Я гэты свет успрымаю праз кнігу»: творчая сустрэча з пісьменнікамі-перакладчыкамі Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі

18 сакавіка 2024 года ў аддзеле краязнаўства Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбылася цёплая сустрэча пісьменнікаў-перакладчыкаў Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі са студэнтамі філалагічнага факультэта БрДУ імя А.С. Пушкіна «Я гэты свет успрымаю праз кнігу», прысвечаная асаблівасцям перакладаў паэтычных твораў з роднасных моў.


Перакладчыцкая праца — надзвычай складаны працэс, які патрабуе ад перакладчыка не толькі выдатнага ведання мовы, але і добрага разумення асаблівасцяў і кантэксту арыгінальнага тэксту. Перакладаць жа паэзію — нашмат складаней: акрамя перадачы сэнсу і вобразаў твора, трэба знайсці рыфму.


Старшыня Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Анатольеўна Дземідовіч презентавала зборнік вершаў Валерыя Грышкаўца «Белай вежы свет» і распавяла пра аўтараў рэгіёна, якія, акрамя літаратурнай творчасці, займаюцца творчасцю перакладчыцкай.


Паэтэса і пісьменніца Любоў Красеўская прадставіла свае пераклады вершаў беларускамоўных паэтаў Брэстчыны (М. Антаноўскага, Н. Нарэйка, А. Шушко) на рускую мову. Любоў Мікалаеўна адзначыла, што перакладаць жывых аўтараў — вялікае шчасце, таму што, дзякуючы адваротнай сувязі, можна дабіцца максімальна якаснага выніку.


Паэтэса, празаік і журналіст Настасся Нарэйка ўспомніла гады вучобы на журфаку БДУ і любімы прадмет «Мастацкі пераклад», які выкладаў вядомы даследчык тэорыі і практыкі рэдагавання П. Жаўняровіч. Расказала пра сваю паэтычную і перакладчыцкую дзейнасць, прачытала пераклады вершаў Рамсула Гамзатава «Жураўлі» і «Нас дваццаць мільёнаў». Настасся лічыць, што перакладчык часта з’яўляецца суаўтарам паэта: таленавіты перакладчык можа дадаць больш сэнсу і вобразаў вершаванаму твору.


Падчас сустрэчы прагучала шмат вершаў, таксама моладзь задала шэраг пытанняў творчым прадстаўнікам Берасцейскага краю. Мерапрыемства ўпрыгожыла кніжная выстава, прысвечаная творчасці пісьменнікаў Брэсцкага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.


Пераклад твораў мастацкай літаратуры адыгрывае вялікую ролю ў грамадстве. А ў будучыні мастацкі пераклад можа застацца адным з нямногіх відаў дзейнасці, на якую не здольны штучны інтэлект.


Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

+375 162 57 48 76


Зварот да спісу