Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Рыгор Барадулін. 85 год з дня нараджэння



XXVII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш

XXVII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш

XXVII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш

З 5 па 9 лютага 2020 г. у Мінску адбылася галоўная падзея года ў галіне кніжнай культуры нашай краіны — XXVII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш.


5 лютага 2020 г. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага прыняла ўдзел у прэзентацыі выдавецкіх праектаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: факсімільнага выдання Брэсцкай Бібліі, навуковай манаграфіі «Асэнсаванне шэдэўра. Берасцейская Біблія» Аляксандра Сушы і камплекта рэпрадукцый «Гравюры Берасцейскай Бібліі». Аб укладзе Бібліятэкі ў працу па захаванні культурнай спадчыны рэгіёна і яго кніжных помнікаў распавяла намеснік дырэктара па сацыякультурнай і інфармацыйнай рабоце Верамчук Ларыса. У год тысячагоддзя Брэста абласная бібліятэка рэалізавала шэраг праектаў, у т. л. і сумесны праект з НББ — электроннае мультымедыйнае выданне «1000-годдзе Брэста: праз прызму старадаўніх дакументаў», у якое ўвайшлі лічбавыя копіі найбольш значных навукова-даследчых і бібліяграфічных выданняў Бібліятэкі. Электронны дыск таксама быў прэзентаваны на галоўным кніжным форуме краіны.


7 лютага 2020 г. на выставе прайшла прэзентацыя энцыклапедыі «Брест. Брэст. Brest. 1000», якая выйшла ў выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». Унікальнае выданне прадставіў каардынатар праекта, доктар гістарычных навук, прафесар Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна Аляксандр Мікалаевіч Вабішчэвіч. Энцыклапедыя адзначана дыпломам І ступені 59-га нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» ў намінацыі «Залатыя скрыжалі». У працы над энцыклапедыяй актыўны ўдзел прынялі вядучыя спецыялісты абласной бібліятэкі, якія асвятлілі тэмы «Краязнаўства» і «Брэст у літаратуры і мастацтве».


8 лютага 2020 г. супрацоўнікі Бібліятэкі наведалі творчыя сустрэчы і аўтограф-сесіі, пабывалі на прэзентацыях новых кніг і выдавецкіх праектаў, прынялі актыўны ўдзел у дыскусіях. Так, загадчыца аддзела літаратуры для дзяцей і юнацтва Вікторыя Міхайлава прыняла ўдзел у працы круглага стала «Руская і беларуская літаратура: у школе і ў жыцці» з удзелам пісьменнікаў А. Жвалеўскага, Я. Пастэрнак, Г. Севярынец, К. Цімашпольскай, М. Бяршадскай і В. Дранько-Майсюка. Спецыялісты і бібліятэкары абмяркоўвалі школьныя праграмы па рускай і беларускай літаратурах, змест і рэпертуар пазакласнага чытання дзяцей рознага школьнага ўзросту і іншыя пытанні.


Праца Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага была адзначана заслужанай узнагародай — Граматай выдавецкага дома «Беларуская навука» за плённае супрацоўніцтва па прасоўванні навукова-папулярнай і навуковай літаратуры сярод чытачоў Бібліятэкі.



Зварот да спісу