Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Вселенная Дюрера»

Выстава «Вселенная Дюрера»

Выстава «Вселенная Дюрера»

З 21 мая 2021 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дэманструецца выстава «Вселенная Дюрера», якая прысвечана 550-годдзю з дня нараджэння Альбрэхта Дзюрэра.


Нямецкі мастак, гравёр, найбольш уплывовая асоба германскай школы, тэарэтык мастацтва нарадзіўся ў Нюрнбергу. Спачатку юнака ювелірнай справе навучаў яго бацька, а ў 1486 г. ён паступіў у жывапісную майстэрню М. Вольгемута, дзе ўспрыняў прынцыпы позняй готыкі.


Экспазіцыя — гэта літаратура аб жыцці і творчасці А. Дзюрэра. На выставе прадстаўлена каля 30 дакументаў: кнігі, перыядычныя выданні і паштоўкі. Кніга М. Лібмана «Дюрер и его эпоха» (1972) раскажа пра мастацтва Германіі эпохі Дзюрэра. Яна ахоплівае кароткі адрэзак часу ў паўстагоддзя і разглядае жывапіс, малюнак і графіку канца XV і першай паловы XVI ст., якія азначаюць высокі росквіт мастацтва.


Акрамя велізарнай колькасці выяўленчых работ Дзюрэр пакінуў вялікую тэарэтычную спадчыну. З урыўкамі з яго прац па мастацтве пазнаёміць двухтомнік «Дневники, письма, трактаты», выдадзены ў 1957 г. Мастак шмат працуе над пейзажам («Дунайскі пейзаж», акварэль, 1520 г.; «Хатка каля сажалкі», акварэль, каля 1495–1497 гг.).


Але вяршыняй яго творчасці па праве лічацца так званыя «майстэрскія гравюры» 1513–1514 гг.: «Рыцар, смерць і д’ябал» (1513), «Святы Іеранім у келлі» (1514). Дзюрэр шмат часу прысвяціў вывучэнню аголенай фігуры.


Шэдэўрам лічыцца гравюра «Адам і Ева» (1504). Гэтак жа ўважліва Дзюрэр падыходзіць і да партрэта: «Партрэт бацькі» (1490), «Жаночы партрэт» (1506), «Партрэт Эразма Ратэрдамскага» (1526). У 1526 г. мастак стварае апошнюю працу — жывапісную кампазіцыю-дыпціх «Чатыры апосталы».


Прапануем наведаць выставу, якая будзе адкрыта для прагляду да канца мая.



Зялёнка Вікторыя Юр’еўна,

бібліятэкар II кат. аддзела літаратуры па мастацтве

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 78


Зварот да спісу