![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 2 па 31 ліпеня 2022 г. ў рамках праекта «У Брэсце — чытаць. Экспедыцыя» ў аддзеле перыядычных выданняў будзе экспанавацца выстава перыёдыкі «Ізраіль».
Дзяржава Ізраіль размешчана на паўднёвым захадзе Азіі. Юдэі, хрысціяне і мусульмане лічаць яе біблейскай Святой Зямлёй. Гэта краіна прываблівае магчымасцю адпачыць на ўзбярэжжы, дакрануцца да шматвяковай гісторыі, пакланіцца святым мясцінам, звязаным з трыма сусветнымі рэлігіямі.
Сталіца Ізраіля — горад Іерусалім, адзін з самых старажытных у свеце. На яго невялікай тэрыторыі змясціліся практычна ўсе біблейскія падзеі. У Старым горадзе Іерусаліма размешчаны галоўныя святыні краіны: Храмавая гара, старажытная Сцяна Плачу, мячэць Аль-Акса і храм Труны Гасподняй.
У Ізраілі найвышэйшы ўзровень жыцця сярод дзяржаў Блізкага Усходу.
Падрыхтаваная экспазіцыя знаёміць з гісторыяй Ізраіля з самых старажытных часоў, сферамі развіцця і інавацыямі эканомікі, аграрным бізнесам краіны, прававой сістэмай, гісторыяй беларуска-ізраільскіх адносін, культурай яўрэйскага народа, славутасцямі Святой Зямлі.
На выставе прадстаўлены публікацыі з часопісаў «Планета», «Вокруг света», «Государство и право», «Национальная география», «Дискавери», «Кудесница», «Домашний очаг», «Белорусское сельское хозяйство», «Беларуская думка», «Экономика Беларуси» і інш.
Артыкулы для чытання даступны непасрэдна ў аддзеле перыядычных выданняў, а таксама ў электронным варыянце на сайце бібліятэкі ў ліпеньскім дайджэсце «У Брэсце — чытаць. Экспедыцыя».
Пазнаёміцца са спісам артыкулаў можна тут.
Любую публікацыю з дадзенага спісу мы можам даслаць на электронны адрас чытача, аплата праводзіцца ў адпаведнасці з «Прэйскурантам на аказанне платных паслуг, прадстаўляемых установай культуры „Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага“».
Запрашаем чытачоў стаць удзельнікамі праекта «У Брэсце — чытаць. Экспедыцыя» і знаёміцца з асаблівасцямі той ці іншай краіны праз кнігі і публікацыі.
Аддзел перыядычных выданняў
+375 162 57 48 39