Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выставка в отделе периодических изданий

Выставка в отделе периодических изданий

Выставка в отделе периодических изданий

З 1 па 29 верасня 2022 г. у рамках праекта «У Брэсце — чытаць. Экспедыцыя» ў аддзеле перыядычных выданняў будзе экспанавацца выстава перыёдыкі «Карэя».


Карэя — краіна старажытнай і своеасаблівай гісторыі. Карэйскі паўвостраў быў заселены людзьмі яшчэ ў каменным веку, каля 500 тысяч гадоў таму. На гістарычнае развіццё Карэі ўплывалі Кітай, Японія і краіны Паўднёваўсходняй Азіі, тым не менш, карэйцы захавалі самабытнасць. У 1945 г. тэрыторыя Карэі, якая ў той час уваходзіла ў склад Японіі, была размежавана на дзве зоны адказнасці: савецкую і амерыканскую. У 1948 г. на тэрыторыі гэтых зон узніклі дзве дзяржавы: Рэспубліка Карэя на поўдні і Карэйская Народна-дэмакратычная Рэспубліка — на поўначы. Паміж дзяржавамі праходзіць адна з найбольш ваенізаваных межаў у свеце. З таго часу прайшло столькі часу, што паўночных і паўднёвых карэйцаў можна з поўным правам лічыць ужо рознымі, няхай і роднаснымі народамі.


Паўднёвая Карэя — зараз адна з самых развітых азіяцкіх дзяржаў. Яе сталіца — Сеул. Паўночная Карэя, або Карэйская Народная Дэмакратычная Рэспубліка, — самая закрытая ў свеце краіна. Навіны з яе тэрыторыі прасочваюцца ў навакольны свет надзвычай рэдка, што абумоўлена дашчэнту закрытым характарам гэтай дзяржавы. Згодна з канстытуцыяй, краіна з'яўляецца унітарнай сацыялістычнай дзяржавай. Сталіца і найбуйнейшы горад —Пхеньян.


Падрыхтаваная экспазіцыя пазнаёміць чытачоў з матэрыяламі аб карэйскім гістарычным шляху, эканамічным развіцці дзвюх краін, традыцыях, асаблівасцях і адрозненнях у жыцці паўночных і паўднёвых карэйцаў.


На выстаўцы прадстаўлены публікацыі з часопісаў «Гео», «Вокруг света», «Экономист», «Международная жизнь», «Беларуская думка», «Наша гісторыя», «Проблемы управления», «Народное образование», «Белорусское сельское хозяйство», «Дискавери», «Планета», «Знание — сила», «Экономика. Финансы. Управление» і інш.


Артыкулы для чытання даступны непасрэдна ў аддзеле перыядычных выданняў, а таксама ў электронным варыянце на сайце бібліятэкі ў кантэнце “У Брэсце – чытаць. Экспедыцыя».


Пазнаёміцца са спісам артыкулаў можна тут.


Любую публікацыю з дадзенага спісу мы можам выслаць на электронны адрас чытача, аплата робіцца ў адпаведнасці з «Прэйскурантам».


Запрашаем чытачоў стаць удзельнікамі праекту «У Брэсце — чытаць. Экспедыцыя» і знаёміцца з асаблівасцямі той ці іншай краіны праз кнігі і публікацыі.



                                                                Аддзел перыядычных выданняў

+375 162 57 48 39


Зварот да спісу