Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выставка в отделе абонемента «Золотая коллекция экранизаций»

Выставка в отделе абонемента «Золотая коллекция экранизаций»

Выставка в отделе абонемента «Золотая коллекция экранизаций»

Кніжная выстава ў аддзеле абанемента «Залатая калекцыя экранізацый»


Аддзел абанемента запрашае чытачоў з 1 па 31 жніўня 2022 г. пазнаёміцца з кніжнай выставай «Залатая калекцыя экранізацый».


Гісторыя кіно цесна звязана з літаратурай. Яшчэ ў эру нямых фільмаў з'явіліся экранізацыі вядомых кніг.

Ёсць творы, па якіх знята велізарная колькасць кінаверсій. Гэта і «Гамлет» У. Шэкспіра, і «Идиот» Ф. Дастаеўскага, і «Война и мир» Л. Талстога. На выставе дэманструюцца кнігі беларускіх, рускіх і замежных аўтараў.


Асабліва хочацца адзначыць кнігі В. Быкава. Ваенная тэма з'яўляецца асноўнай у творах беларускага пісьменніка. Па матывах аповесці «Пайсці і не вярнуцца» знят аднайменны фільм (1992, Расія, Беларусь). Працягваецца гэтая тэма і ў яго іншых кнігах «Альпійская балада», «Знак бяды», «Кар’ер».


Руская і савецкая класіка ў інтэрпрытацыі савецкіх рэжысёраў — гэта, мабыць, найлепшы варыянт экранізацыі рускай і савецкай літаратуры.


Фільм «Война и мир» — савецкая экранізацыя (1967, СССР) аднайменнага рамана Л. Талстога. У галоўных ролях былі Л. Савельева, В. Ціханаў, С. Бандарчук. У 1967 г. фільм атрымаў кінапрэмію «Оскар». «Тихий Дон» — савецкі мастацкі фільм-эпапея, зняты ў 1958 г. рэжысёрам С. Герасімавым паводле аднайменнага рамана М. Шолахава. Паводле аповесці «Капитанская дочка» А. Пушкіна у 1958 г. зняты аднайменны фільм В. Каплуноўскім. Гэты фільм атрымаў прэмію ў Лакарна як «самы сенсацыйны фільм».


Выстава знаёміць і з папулярнай замежнай класікай: было некалькі экранізацый «Грозового перевала» Э. Бронте. Не ўсе фільмы былі ўдалымі, але за фільм пастаўлены ў 1939 г. (ЗША) карціна атрымала прэмію «Оскар». «На Западном фронте без перемен» — экранізацыя аднайменнага рамана Э. М. Рэмарка. Фільм быў удастоены прэміі «Оскар» (1930).


Паважаныя чытачы, запрашаем Вас пазнаёміцца з выставай і адкрыць для сябе свет кніг і кіно.



                                                     Аддзел абанемента

                                                    +375 162 57 48 09


Зварот да спісу