Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Цяпло душы, эмалі і метала»

Выстава «Цяпло душы, эмалі і метала»

Выстава «Цяпло душы, эмалі і метала»

З 15 лістапада 2020 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дзейнічае выстава «Цяпло душы, эмалі і метала», прымеркаваная да 70-годдзя з дня нараджэння М. П. Кузьміча — таленавітага мастака-ювеліра, які адрадзіў тэхніку старажытна-візантыйскай перагародкавай эмалі XII ст. Ён уваходзіць у пяцёрку лепшых майстроў у свеце, якія працуюць ва ўнікальнай тэхніцы гарачых эмаляў. Мастак адрадзіў нацыянальную святыню Беларусі Крыж Еўфрасінні Полацкай і сярэбраную раку нятленных мошчаў прападобнай. Творы М. Кузьміча ўнікальныя і захоўваюцца ў музеях і галерэях, прыватных калекцыях Беларусі і за мяжой.


На экспазіцыі прадстаўлена больш за 40 дакументаў: кнігі (мастацка-ілюстраваныя альбомы, каталогі выстаў, энцыклапедыі) і перыядычныя выданні, кампакт-дыскі. Выстава знаёміць з матэрыяламі аб жыцці і творчасці мастака. Асабліва цікавымі будуць біябібліяграфічны паказальнік «Мікалай Пятровіч Кузьміч: Чалавек стагоддзя» (2011), створаны Бібліятэкай, а таксама каталог «Мастакі Брэстчыны» (2019).


Да 450-годдзя Берасцейскай Бібліі ў 2013 г. Мікалай Пятровіч зрабіў памятныя медалі. Кузьміч М. П. — заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, уладальнік ордэна Францыска Скарыны, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне». 16 жніўня 2019 г. на 10-й сесіі Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў XXVIII склікання яму было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Брэста».


Запрашаем усіх жадаючых наведаць экспазіцыю, якая будзе адкрыта для прагляду да сярэдзіны снежня.

 

Быцко Яніна Міхайлаўна,

гал. бібліятэкар аддзела літаратуры па мастацтве

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 78



Зварот да спісу