Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Таинственный Гоголь. Правда и вымысел» у аддзеле абанемента

Выстава «Таинственный Гоголь. Правда и вымысел» у аддзеле абанемента

Выстава «Таинственный Гоголь. Правда и вымысел»  у аддзеле абанемента

З 28 сакавіка па 14 красавіка ў аддзеле абанемента будзе дэманструецца выстава «Таямнічы Гогаль. Праўда і выдумка», прымеркаваная да 215-годдзя з дня нараджэння пісьменніка. Выстава знаёміць з жыццём і творчасцю рускага празаіка, драматурга, паэта, крытыка, публіцыста.


Нарадзіўся Мікалай Васільевіч Гогаль 20 сакавіка (1 красавіка) 1809 г. Імя яго стала сінонімам таленту і містыкі. Гогаль — фігура загадкавая і ў творчасці, і ў сюжэце, і ў біяграфіі. Узяць хоць бы самую першую кнігу пісьменніка «Ганц Кюхельгарден» (Збор твораў у 8 тамах, т. 1 (Масква, 1984)), пра лёс накладу якой да гэтага часу спрачаюцца гісторыкі. «Той, хто створаны тварыць у глыбіні душы, жыць і дыхаць сваімі творамі, той павінен быць дзіўны шмат у чым» — і гэта праўда. Мікалай Гогаль — супярэчлівы, загадкавы пісьменнік, як і яго тварэнні. Яму ўдавалася ствараць шэдэўры, нягледзячы на тое, што псіхічны стан творцы часта было неадназначным. У першым раздзеле выставы «Несмяротныя старонкі „дзіўнага генія“» прадстаўлены поўны збор твораў у 8, 7 і 4 тт., выбраныя і асобныя творы пісьменніка. Тут жа знаходзіцца «Последняя книга Н. В. Гоголя» (Масква, 2010), якая ўключае працы сучасных крытыкаў аб апошняй кнізе Гогаля «Выбранные места из переписки с друзьями». У жыцці прадстаўніка знакамітай плеяды пісьменнікаў-класікаў XIX стагоддзя сапраўды нямала таямнічага і містычнага. З біяграфіяй пісьменніка можна пазнаёміцца ў другім раздзеле выставы «Гогаль у жыцці: вядомы, невядомы, загадкавы». Таямнічы свет пісьменніка раскрываецца ў артыкуле «Неразгаданная тайна Гоголя» у кнізе Ю. Безелянского «69 этюдов о русских писателях» (Масква, 2008), цікавая кніга У. Варапаева «Николай Гоголь: опыт духовной биографии» (Масква, 2014), дзе жыццё і творчасць пісьменніка разглядаецца скрозь прызму рэлігійнага светасузірання. Аб цяжкім душэўным стане генія апавядае кніга З. Агеева «Душевная болезь Гоголя» (Масква, 2017), напісаная ў жанры патаграфіі. Гэтак жа чытач можа прайсціся па «Брестскому маршруту Николая Гоголя» з дапамогай часопіса «Родина» за кастрычнік 2020 г. «Я шануюсь загадкаю для ўсіх, ніхто не разгадае мяне зусім» — казаў Мікалай Гогаль. Запрашаем зазірнуць у свет таямніц аднаго з самых вялікіх пісьменнікаў XIX стагоддзя, перачытаць яго творы.

 

Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу