Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей Непрачытаная кніга В. Ф. Праскурава



Выстава «Сокровища мирового искусства»

Выстава «Сокровища мирового искусства»

Выстава «Сокровища мирового искусства»

У аддзеле абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага арганізавана выстава «Сокровища мирового искусства». На ёй — незвычайныя кнігі. Яны прысвечаны культуры і мастацтву розных краін, стыляў, эпох і адрасаваныя тым, хто неабыякавы да прыгожага. Бо мастацтва — велізарны свет, які адкрывае таямніцы мінулага і сучаснасці.


Кнігі запрашаюць у незабыўнае падарожжа па найцікавейшым мясцінам нашай планеты, да вялікіх скарбаў чалавецтва. Перад вамыма пройдуць гістарычныя помнікі і манументальныя палацы мінулага, кафедральныя саборы, вялікія музеі свету (Эрмітаж, Траццякоўская галерэя, Рускі музей, Луўр і інш.), шэдэўры сусветнага жывапісу. Тут ёсць самыя вялікія імёны — Рубенс, Мікеланджэла, Ван Гог, І. Рэпін, К. Брулоў і інш. Серыя кніг «Сто великих...» — гэта ўнікальныя энцыклапедыі жыцця знакамітых людзей і выдатных тварэнняў чалавечага розуму. Яны раскажуць пра лёс і творчасць рускіх мастакоў, скульптараў, архітэктараў, чые імёны залатымі літарамі ўнесены ў гісторыю ўсёй чалавечай цывілізацыі.


Выстава падорыць яркія ўражанні і ад сустрэчы з мастацкімі каштоўнасцямі беларускага мастацтва, якое на працягу ўсёй сваёй гісторыі знаходзілася ва ўзаемадзеянні з культурай іншых краін. Кніга «Памятники художественной культуры Беларуси» (Мінск, 2012) — унікальны летапіс многіх стагоддзяў. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва прадстаўлена мастацкай разьбой па дрэве, вырабамі з саломы, размаляванымі велікоднымі яйкамі, акладамі ікон. Роспіс, вітраж, мазаіка і іншыя тэхнікі манументальнага жывапісу мастакоў Беларусі прадстаўлены ў кнізе «Монументальная живопись белорусских художников второй половины ХХ – начала ХХI века» (Мінск, 2014).


Шчырая любоў да асобы Уладзіміра Георгіевіча Мулявіна аб’ядноўвае розныя пакаленні беларусаў. Новая кніга «Владимир Мулявин. „Сэрцам і думамі...“» (Мінск, 2015) распавядае пра раней невядомыя факты жыцця і творчасці Песняра.


Выстава адбудзецца з 6 красавіка па 6 мая 2020 г.



Чыж Таццяна Мікалаеўна,

вядучы бібліятэкар аддзела абанемента

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09


Зварот да спісу