Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Серия „Жизнь замечательных людей“»

Выстава «Серия „Жизнь замечательных людей“»

Выстава «Серия „Жизнь замечательных людей“»

Выстава «Серия „Жизнь замечательных людей“»


10 чэрвеня 2021 г. у аддзеле рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адкрыецца кніжная выстава «Серия „Жизнь замечательных людей“», на якой будуць прадстаўлены найбольш рэдкія і каштоўныя выданні серыі з фонду аддзела.

«Жизнь замечательных людей» — найстарэйшая расійская кніжная серыя біяграфій вядомых людзей усіх часоў і народаў, заснаваная ў 1890 г. Ф. Ф. Паўленкавым і працягнутая ў 1933 г. М. Горкім.

Фларэнцій Фёдаравіч Паўленкаў (1839–1900) — адзін з найбуйнейшых рускіх кнігавыдаўцоў, асветнік, мецэнат. Выдаваў у асноўным кнігі, разлічаныя на масавую аўдыторыю: сачыненні рускіх і замежных класікаў, навуковую і навукова-папулярную літаратуру, ілюстраваныя бібліятэкі літаратуры для дзяцей. Сярод выданняў Ф. Паўленкава асаблівай папулярнасцю карысталася серыя «Жизнь замечательных людей» — першы расійскі ўніверсальны збор біяграфій. Героямі кніг былі рэлігійныя і грамадскія дзеячы, філосафы, пісьменнікі, музыканты, навукоўцы, палкаводцы, вандроўнікі, вынаходнікі. Пры жыцці Ф. Паўленкава было выдадзена каля 200 біяграфій. Арыгінальная серыя выдавалася ў Санкт-Пецярбургу ў 1890–1915 гг. (перавыданні выходзілі да 1924 г.). Завяршалі серыю ўжо пасля смерці выдаўца яго душапрыказчыкі.

У цяперашні час кнігі біяграфічнай бібліятэкі Ф. Паўленкава, выдадзеныя пры яго жыцці, з’яўляюцца сапраўднай бібліяграфічнай рэдкасцю. Дзве з іх прадстаўлены на выставе. Гэта кнігі рускага пісьменніка і літаратурнага крытыка М. А. Энгельгардта, якія распавядаюць пра жыццё і дзейнасць французскіх навукоўцаў XVIII – першай паловы XIX ст. — Антуана Лавуазье і Жоржа Кюўе. Кнігі выйшлі ў 1891 г. і былі аднымі з першых у зноў утворанай серыі.

Адроджаная М. Горкім серыя «ЖЗЛ» выпускалася ў 1933–1938 гг. «Журнально-газетным объединением», а пасля 1938 г. выдавецтвам «Молодая гвардия». На выставе будуць экспанавацца кнігі, якія выйшлі ў гэтых выдавецтвах у 1935–1940 гг. Гэта біяграфіі Г. Форда (амерыканскага прамыслоўца і вынаходніка), М. Памялоўскага (рускага пісьменніка), Р. Амудсена (нарвежскага вандроўніка-даследчыка), А. Ампера (французскага фізіка, матэматыка і прыродазнаўца), М. Фрунзэ (рэвалюцыянера, ваеначальніка Чырвонай арміі) і інш.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу.

Цапкова Людміла Арсенцьеўна,

бібліёграф аддзела рэдкай кнігі

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 30



Зварот да спісу