Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей Непрачытаная кніга В. Ф. Праскурава



Выстава «Сад, огород»

Выстава «Сад, огород»

Выстава «Сад, огород»

З 15 красавіка па 12 мая 2019 г. у аддзеле абанемента будзе дэманстравацца кніжная выстава «Сад, огород», якая працягвае інфармацыйны цыкл выстаў «Интересно. Познавательно. Актуально». На экспазіцыі прадстаўлены кнігі для ўсіх, каму падабаецца работа на дачным участку, хто клапоціцца пра будучы ўраджай і хоча бачыць яго на сваім стале.


Увазе чытачоў прапануюцца кнігі Галіны Кізіма — садавода з мнагалетнім стажам: «1000 самых важных вопросов и самых полных ответов о саде и огороде» (Масква, Санкт-Пецярбург, 2009), «Всё о грядках» (Масква, 2013), «Пособие для разумно ленивых садоводов» (Санкт-Пецярбург, 2011), «Правильная рассада от семян до урожая» (Масква, 2018), «Большой урожай на маленьком участке?» (Масква, 2018). У іх яна адказвае на шматлікія пытанні, якія ўзнікаюць у дачнікаў: як і дзе правільна садзіць расліны, якія сарты выбіраць, чаму хварэюць зялёныя гадаванцы і г. д.

Актыўны адпачынак на дачы прыносіць сапраўднае задавальненне і кожнаму знойдзецца заняцце па душы. Гэта можа быць вырошчванне кветак, збіранне лекавых траў. На выставе прадстаўлены такія цікавыя выданні, як «Создаем красивый цветник» І. Ю. Бачковай (Масква, 2011), вялікая кніга парад «Лекарственные растения» аўтара-складальніка І. М. Путырскага (Мінск, 2008).

Свайго чытача знойдуць таксама кнігі, у якіх разглядаюцца пытанні пра добраўпарадкаванне ўчастка і будаўніцтва дачных домікаў: «Садовые постройки и конструкции» Ю. І. Шухмана (Масква, 2014), «Строительство дачи : что и как можно построить на даче» пад рэдакцыяй Я. А. Баннікава (Мінск, 2010), «Основы создания сада» Г. Гудвін (Масква, 2012) і інш.

Краснашчок Алена Мікалаеўна,

вядучы бібліятэкар аддзела абанемента
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09



Зварот да спісу