Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Раскоша творчасці»

Выстава «Раскоша творчасці»

Выстава «Раскоша творчасці»

З 4 верасня 2019 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага экспануецца выстава «Раскоша творчасці», прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Яўгена Аляксандравіча Глебава (1929–2000), беларускага кампазітара, педагога, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР.


З творчасцю Я. Глебава звязаны лепшыя старонкі музычнай культуры сучаснай Беларусі. Яго творчы дыяпазон вельмі шырокі: опера, аперэта, балет, сімфонія, вакальная і джазавая музыка, песня, раманс, інструментальная музыка для тэатра і кіно. Несумненна цяга кампазітара да буйных сцэнічных форм: ім створана опера «Твая вясна» (1963), аперэта «Прытча пра наследнікаў» (1970), музычная камедыя «Мільянерка» (1986). Опера Глебава «Майстар і Маргарыта» (1992) лічыцца класікай беларускай музычнай літаратуры.


Незвычайна цікава якасці драматурга-сімфаніста адлюстраваліся ў балетах Глебава, якія занялі трывалае месца не толькі на айчыннай сцэне, але і былі пастаўлены за мяжой: «Альпійская балада» (1967), «Выбранніца» (1969), «Ціль Уленшпігель» (1973) і інш.


Васіль Быкаў, вялікі сябар Яўгена Аляксандравіча, пісаў пра яго: «…кампазітар самага высокага класа, ад нараджэння надзелены талентам, якія не часта сустракаюцца нават на нашай, ніколі не беднай талентамі зямлі... Ні на каго не падобны, нікога канкрэтна не прадоўжыў, ён упісаў сваю, менавіта Глебаўскую, старонку ў гісторыю беларускага, усесаюзнага, ды і сусветнага музычнага мастацтва».


На выставе прадстаўлены нотныя зборнікі і асобныя выданні твораў кампазітара, якія выходзілі ў розныя часы: «Я ўдзячны лёсу», «Белорусские узоры», «Маленький принц», «Запрашэнне ў краіну маленства», а таксама вінілавыя і кампакт-дыскі. Сярод кніг пра жыццё і творчасць кампазітара хацелася б звярнуць увагу на выданне «Евгений Глебов. Судьбы серебряные струны : воспоминания, интервью, посвящения, эссе» (2010), дзе акрамя ўспамінаў родных, вучняў і сяброў, упершыню друкуюцца літаратурныя творы кампазітара, яго думкі пра музыку і музыкантаў, пра сучасны тэхнакратычны свет.


Выстава ілюстравана фотаздымкамі юбіляра.


Зялёнка Вікторыя Юр’еўна,

бібліятэкар II катэгорыі

аддзела літаратуры па мастацтве


Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 78

 



Зварот да спісу