![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Штогод 5 студзеня ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26 сакавіка 1998 г. адзначаецца Дзень работніка сацыяльнай абароны. Да гэтай даты ў агульнай чытальнай зале Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага падрыхтавана выстава літаратуры «Профессия — социальный работник».
На ёй прадстаўлены прававыя дакументы ў галіне сацыяльнай абароны розных катэгорый грамадзян — законы Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні», «Аб сацыяльнай абароне інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь», «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей» і інш.
Экспануюцца таксама матэрыялы, якія раскрываюць сутнасць сацыяльнай работы як прафесіі, яе асноўныя кампаненты і асаблівасці, характарызуюцца сферы і напрамкі прафесійнай дзейнасці: праца па забеспячэнні дзяржаўнай падтрымкі сям’і, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства, інвалідаў і пажылых грамадзян, дапамога маламаёмасным і інш.
Выстава дзейнічае з 5 студзеня 2021 г. у агульнай чытальнай зале (2-і паверх) і адрасавана шырокаму колу карыстальнікаў.
Марашчук Ірына Мікалаеўна,
гал. бібліятэкар агульнай чытальнай залы
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74