Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «П. И. Чайковский»

Выстава «П. И. Чайковский»

Выстава «П. И. Чайковский»

Аддзел літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага прапануе вашай увазе выставу «П. И. Чайковский», прысвечаную 180-годдзю з дня нараджэння геніяльнага рускага кампазітара, педагога, дырыжора і музычнага крытыка. Чайкоўскі прызнаны адным з найвялікшых кампазітараў свету, яркім прадстаўніком музычнага рамантызму і адным з выбітных лірыкаў і драматургаў-псіхолагаў у музыцы. Спадчына кампазітара — гэта розныя па жанры музычныя творы: оперы, балеты, сімфоніі, рамансы, канцэрты, харавыя сачыненні, кантаты і інш.


У фондзе аддзела шырока прадстаўлены нотныя выданні і запісы твораў кампазітара ў выкананні знакамітых аркестраў і сольных выканаўцаў на CD- і вінілавых дысках. Сярод кніг, якія распавядаюць пра жыццёвы і творчы шлях кампазітара, асаблівае месца займае кніга «Неизвестный Чайковский. Последние годы» з серыі «Гении и злодеи», якая малюе жывое аблічча кампазітара, праўдзіва, без рэтушы, але з разуменнем, што перад чытачамі — чалавек, адзначаны чароўным дарам. Вялікую цікавасць уяўляе альбом «П. И. Чайковский», у якім выкарыстаны фота- і дакументальныя матэрыялы са сховішчаў музеяў. Усяго прадстаўлена каля 50 выданняў.


Выстава адрасавана прыхільнікам таленту кампазітара. Экспазіцыя адкрыта для прагляду з 5 мая 2020 г.



Філіпава Таццяна Сяргееўна,

заг. аддзела літаратуры па мастацтве

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 78


Зварот да спісу