Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Рыгор Барадулін. 85 год з дня нараджэння



Выстава «От реализма к натуралистическому роману. К 180-летию со дня рождения Эмиля Золя (1840–1902)»

Выстава «От реализма к натуралистическому роману. К 180-летию со дня рождения Эмиля Золя (1840–1902)»

Выстава «От реализма к натуралистическому роману. К 180-летию со дня рождения Эмиля Золя (1840–1902)»

2 красавіка 1840 г. у сям’і францужанкі і італьянца, які атрымаў французскае грамадзянства, з’явіўся на свет Эміль Заля, будучы журналіст, пісьменнік, заснавальнік натуралістычнага напрамку ў літаратуры. Скандальная праўдзівасць малюнка штодзённага жыцця ўсіх пластоў грамадства ўразіла чытачоў і прынесла аўтару неадназначную вядомасць. Да цяперашняга часу Эміль Заля з’яўляецца адным з самых чытэльных французскіх пісьменнікаў. Пра яго жыццё і творчасць напісана шмат навуковых прац і папулярных кніг. Многія творы Э. Заля неаднаразова экранізаваныя.


Да 180-годдзя з дня нараджэння Эміля Заля ў аддзеле літаратуры на замежных мовах Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага падрыхтавана выстава, якая асвятляе жыццё і творчасць пісьменніка.


На выставе прадстаўлены творы Э. Заля на французскай і рускай мовах, а таксама публікацыі, прысвечаныя не толькі яго літаратурнай, але і грамадска-палітычнай дзейнасці.


Запрашаем наведаць выставу з 16 да 30 сакавіка 2020 г.



Міхальчук Тамара Мікалаеўна,

бібліёграф аддзела літаратуры на замежных мовах

Кантактны тэлефон: +375 162 59 21 74



Зварот да спісу