Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Аддзел літаратуры на замежных мовах

Аддзел літаратуры на замежных мовах

Аддзел выданняў на замежных мовах — спецыялізаванае структурнае падраздзяленне бібліятэкі, выдзеленае са складу чытальнай залы гуманітарных навук у сярэдзіне 80-х гг. XX ст.


Фонд аддзела ўключае больш за 20 тыс. дакументаў на 50 мовах.


Кнігі:

·                 на ангельскай мове;

·                 на нямецкай мове;

·                 на польскай мове;

·                 на французскай мове;

·                 на рускай мове;

·                 на ўкраінскай мове;

·                 на іншых мовах.


Іншыя віды выданняў:

·                 CD / CD-Rom;

·                 DVD;

·                 паштоўкі, постэры, карты, гульні, календары.


У якасці прыярытэтных пры камплектаванні фонду выдзелены:

·                 арыгінальныя выданні і выданні ў дапамогу тым, хто вывучае замежныя мовы;

·                 выданні па гуманітарных навуках (літаратуразнаўства, мовазнаўства, гісторыя, культура, краіназнаўства, методыка выкладання замежных моў);

·                 мастацкая літаратура;

·                 літаратура па мастацтве замежных краін;

·                 слоўнікі, даведачныя выданні.


Фонд аддзела ўключае перыядычныя выданні на замежных мовах, якія паступаюць па падпісцы і перадаюцца ў дар.


Да Вашых паслуг творчая майстэрня Maker Space, акуляры для працы з мабільнымі праграмамі, акуляры віртуальнай рэальнасці, гульнявая адукацыйная сістэма OSMO для дзяцей 7-11 гадоў, канструктары Snap Circuits Extreme, Lego, Makey Makey і іншыя развіццёвыя гульні, а таксама наўтбукі і планшэты для правядзення групавых праграм.


У фондзе аддзела выдзелены калекцыі і Цэнтры вывучэння асобных замежных моў:

·                 англамоўны куток (калекцыя «Амерыкана» з розных відаў арыгінальных амерыканскіх выданняў і брытанская калекцыя «Millennium Library»);

·                 нямецкі куток (калекцыя арыгінальных дакументаў на нямецкай мове «Deutsch aktuell»);

·                 французскі куток (вучэбна-метадычная і мастацкая літаратура на французскай мове);

·                 польская калекцыя арыгінальных вучэбных і літаратурна-мастацкіх выданняў «A to Polska właśnie»;

·                 карэйская калекцыя вучэбнай літаратуры для тых, хто вывучае мову.


Аддзел мае самастойны даведачны апарат, які ўключае:

·       алфавітны каталог выданняў на замежных мовах;

·       сістэматычны каталог выданняў на замежных мовах (да 23.12.2019 г.);

·       тэматычную картатэку артыкулаў з перыядычных выданняў на замежных мовах (да 01.01.2013 г.).

Уся літаратура на замежных мовах, якая паступае ў бібліятэку, апрацоўваецца ў аддзеле, вядзецца аналітычная апрацоўка артыкулаў з перыядычных выданняў і зборнікаў на англійскай і французскай мовах па методыцы выкладання замежных моў, краіназнаўстве, літаратуразнаўстве і культуры. Звесткі аб выданнях заносяцца ў электронную базу даных (ЭБД) «Кнігі», электронную базу даных (ЭБД) «Артыкулы».


Аддзел ажыццяўляе выдачу дакументаў са свайго фонду і фонду аддзела захоўвання асноўнага фонду ў рэжыме чытальнай залы Правілы карыстання бібліятэкай», раздзел IX).


Да Вашых паслуг 24 працоўныя месцы. Мы ажыццяўляем пошук інфармацыі па запыце ў Інтэрнет.


Аддзел аказвае дадатковыя платныя паслугі:

·       выдача выданняў павышанага попыту на дом;

·       пазнавальныя праграмы (для груп), у т. л. у перыяд канікулаў;

·       тэматычны падбор літаратуры;

·       фотаздымка ў інтэр'ерах аддзела і інш.


Заг. аддзелам: Налобіна Таццяна Алегаўна.

Рэжым працы: 10:00–19:00.

Выхадны дзень: пятніца.

Санітарны дзень: апошняя серада месяца.

Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48.

Тэл.: +375 162 59 21 74.

e-mail: brestcorner@mail.ru.

Зварот да спісу