Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «На переломе эпох: судьбы и книги»

Выстава «На переломе эпох: судьбы и книги»

Выстава «На переломе эпох: судьбы и книги»

З 10 лютага 2024 г. у аддзеле рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага пачне функцыянаваць выстава «На переломе эпох: судьбы и книги», прысвечаная 490-годдзю італьянскага двараніна, гісторыка, літаратара-храніста, ваеннага Аляксандра Гваньіні.

 

Ураджэнец італьянскага горада Вероны А. Гваньіні ў дзяцінстве і юнацтве атрымаў добрую адукацыю: авалодаў некалькімі мовамі, вывучаў ваенную тапаграфію, інжынерную справу, фартыфікацыю, выдатна разбіраўся ў зброі, ваеннай тактыцы і стратэгіі. Яшчэ маладым, ён разам з бацькам, пераехаў у ВКЛ і доўга служыў ротмістрам у войску Вялікага княства Літоўскага. А. Гваньіні быў непасрэдным удзельнікам шматлікіх бітваў Лівонскай вайны, апісаных у яго хроніцы, 14 гадоў (па іншых дадзеных 18) займаў пасаду ваеннага каменданта горада Віцебска.

 

Аляксандр Гваньіні з'яўляецца, па сутнасці, аўтарам аднаго твора — «Апісання Еўрапейскай Сарматыі», які ўпершыню быў выдадзены ў 1578 годзе ў Кракаве на лацінскай мове, а ў 1611 годзе апублікаваны на польскай мове пад назвай «Хроніка Еўрапейскай Сарматыі». Гэтая праца апісвае Рускую дзяржаву, Польшчу, ВКЛ, Лівонію і іншыя землі, змяшчае звесткі аб ваеннай і грамадзянскай гісторыі, геаграфіі, побыце, звычаях і культуры народаў Еўропы. І сёння гэтая праца застаецца важнай гістарычнай крыніцай і помнікам еўрапейскай гістарыяграфіі XVI–XVII стст. «Хроніка…» Аляксандра Гваньіні дала магчымасць айчыннаму і заходнееўрапейскаму чытачу даведацца пра гісторыю Вялікага Княства Літоўскага, змест беларуска-літоўскіх гістарычных хронік.

 

У наведвальнікаў бібліятэкі будзе ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з трэцяй кнігай з польскага выдання «Хронікі Еўрапейскай Сарматыі» (1611 г.) Аляксандра Гваньіні, а таксама вывучыць матэрыялы пра яго жыццё і дзейнасць, прадстаўленыя на нашай выставе.


Аддзел рэдкай кнігі

+375 162 57 48 30

 


Зварот да спісу