Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Мир на ладони»

Выстава «Мир на ладони»

Выстава «Мир на ладони»

З 6 красавіка 2020 г. у сектары рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага пачынае працу кніжная выстава «Мир на ладони», якая пазнаёміць з калекцыяй мініяцюрных і малафарматных выданняў.


Мініяцюрная кніга ўзнікла практычна адначасова з кнігай традыцыйнага фармату і з тых часоў трывала зацвердзілася ў кніжнай культуры многіх краін і народаў. Гісторыя ставіла перад ёй разнастайныя задачы: выступаць практычнай і кампактнай крыніцай і захавальніцай інфармацыі, увасабляць віртуознасць друкарскага майстэрства і дасканаласць кніжнага дэкору, адлюстроўваць настроі думак і эстэтычныя погляды розных эпох, забаўляць і захапляць чытача неардынарнасцю сваіх памераў.


Першыя мініяцюрныя кнігі былі рукапіснымі, пасля вынаходства кнігадрукавання з’явіліся друкаваныя міні-выданні. Вялікую вядомасць у свеце набылі мініяцюрныя кнігі нідэрландскіх выдаўцоў Эльзевіраў (XVI–XVIII стст.). Яны ўвялі новы фармат кнігі, у 1/12 долі аркуша. Ён так і называецца дагэтуль — фармат-эльзевір. На выставе экспануецца кніга выдавецтва Эльзевіраў, якая выйшла ў Амстэрдаме у 1658 г. — «Сенека. Філасофія. Т. 2». Не менш каштоўнай з’яўляецца яшчэ адна кніга, прадстаўленая на выставе, гэта «Біблія», надрукаваная сусветна вядомым выдавецтвам Плантэна ў 1629 г. у Антверпене.


Дэманструюцца і іншыя бібліяграфічныя рэдкасці, а таксама мініяцюрныя і малафарматныя выданні другой паловы XX – пачатку XXI ст. Гэта кнігі выдавецтваў СССР, Беларусі, Расіі, Польшчы і іншых краін.


Экспазіцыя адкрыта для прагляду да канца мая 2020 г.



Цапкова Людміла Арсенцьеўна,

бібліёграф сектара рэдкай кнігі

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 30



Зварот да спісу