Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Мир книжных новинок»

Выстава «Мир книжных новинок»

Выстава «Мир книжных новинок»
15 верасня – Дзень бібліятэк Рэспублікі Беларусь. Гэтаму святу мы прасвячаем чарговую маштабную выставу кніжных навінак сезону. На выставе «Мир книжных новинок», якая будзе дэманстравацца ў фае Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага з 15 па 21 верасня 2019 г., вы знойдзеце літаратуру на любы густ: дэтэктывы і жаночая проза, фантастыка і фэнтэзі, класіка і кнігі сучасных аўтараў, замежная і айчынная літаратура. Выдатная падборка навукова-папулярнай літаратуры: кнігі па псіхалогіі, гісторыі, мастацтве, літаратуразнаўстве, выданні з праваслаўнай калекцыі.

У Год малой радзімы адзін з раздзелаў выставы прадстаўлены навінкамі беларускай мастацкай літаратуры. Гэта новыя кнігі нашых берасцейскіх аўтараў: Міколы Пракаповіча, Лявона Валасюка, Зінаіды Дудзюк і інш.

Вы можаце пачытаць як дэбютныя раманы маладых аўтараў, так і новыя творы аўтараў-лаўрэатаў: раманы фіналіста прэміі «Ясная Поляна» Аляксандра Бушкоўскага «Рымба» (Масква, 2019) і фіналісткі прэміі «Русский Букер» Марыны Ахмедавай «Камень, девушка, вода» (Масква, 2019), ад аўтара раманаў «Лавр» і «Авиатор», пераможцы прэміі «Большая книга» Яўгена Вадалазкіна — «Дом и остров, или Инструмент языка» (Москва, 2017) і інш.

Для сябе вы можаце адкрыць і новыя творы ўпадабаных вамі аўтараў, а таксама перачытаць старыя творы ў новым перавыданні. Вартыя ўвагі і кнігі, пра якія гавораць, — Барыс Вуйчыч «Воспитание без границ» (Масква, 2018), Дзіна Рубіна «Наполеонов обоз» (Масква, 2018), Васіль Сарычаў «В поисках утраченного времени», кніга шостая (Брэст, 2017) і інш.

Прыходзьце і знайдзіце для сябе творы, якія вы яшчэ не чыталі.

Будзем рады бачыць вас з 10:00 да 17:00.

Краснашчок Алена Мікалаеўна
вяд. бібліятэкар аддзела абанемента
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09


Зварот да спісу