![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 10 мая па 1 чэрвеня 2021 г. у аддзеле абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага будзе дэманстравацца выстава «Михаил Булгаков: личность, творчество, время» (да 130-годдзя з дня нараджэння пісьменніка).
Міхаіл Афанасьевіч Булгакаў — геніяльны рускі пісьменнік і драматург ХХ стагоддзя, які здолеў пражыць цяжкае, шчаслівае, багатае на творчасць і ўчынкі жыццё. Яго пяру падуладны ўсе жанры: ад нарысаў і эсэ да раманаў і лібрэта.
Выстава складаецца з трох раздзелаў.
У першым раздзеле «Штрихи к биографии» сабраны кнігі пра гісторыю сям’і Булгакава, успаміны і сведчанні сучаснікаў, якія даюць уяўленне пра асобу пісьменніка, пра яго ўзаемаадносіны з «галоўным цэнзарам краіны» — Іосіфам Сталіным. Сярод іх В. Пяцелін «Жизнь Булгакова» (Масква, 2015), Л. Я. Белазерская-Булгакава «Воспоминания» (Масква, 1990), А. Немзер «Памятные даты» (Масква, 2002), В. Стронгін «Михаил Булгаков. Три женщины Мастера» (Масква, 2014), Б. Мягкоў «Булгаков на Патриарших» (Масква, 2008), Б. М. Сарноў «Сталин и писатели» (Масква, 2018) і інш.
«Мир, явленный в слове: художественное творчество Булгакова» — так называецца другі раздзел выставы, які раскажа пра дваццацігадовы творчы шлях Міхаіла Афанасьевіча. У гэтым раздзеле не толькі творы майстра, але і літаратуразнаўчы матэрыял аб іх: Ю. М. Безялянскі «Опасная профессия: писатель» (Масква, 2013), Д. Быкаў «Время потрясений. 1900–1950 гг.» (Масква, 2018), І. Сухіх «Русский канон: книги ХХ века» (Масква, 2013) і інш.
Трэці раздзел прысвечаны раману-юбіляру «Мастер и Маргарита», які з’яўляецца вяршыняй творчасці Міхаіла Булгакава. Першая публікацыя твора ў скарочаным выглядзе была здзейснена ў 1966–1967 гг. у часопісе «Москва» дзякуючы падзвіжніцтву ўдавы пісьменніка Алены Сяргееўны Булгакавай. Першае поўнае выданне кнігі на рускай мове выйшла ў 1967 г. (выдавецтва «YMCA-Press», Парыж). У СССР кніжны варыянт без купюр убачыў свет у 1973 г. (выдавецтва «Художественная литература», тыраж 30 000 асобнікаў). У гэтым раздзеле прадстаўлены матэрыялы пра раман у наступных кнігах: А. Зеркалаў «Евангелие Михаила Булгакова» (Масква, 2012), А. М. Баркоў «Метла Маргариты. Ключи к роману Булгакова» (Масква, 2016), У. Калганаў «Дом Маргариты» (Масква, 2012), «Тамиздат: 100 избранных книг» (Масква, 2014), Л. М. Яноўская «Последняя книга, или Треугольник Воланда» (Масква, 2013) і інш.
Па дадзеных ЮНЕСКА, Міхаіл Афанасьевіч Булгакаў стаў адным з самых чытаемых пісьменнікаў XX–ХХІ стст.
Выстава будзе цікавай і пазнавальнай не толькі для прыхільнікаў творчасці Міхаіла Булгакава.
Запрашаем наведаць выставу.
Шчэрба Марына Пятроўна,
бібліятэкар аддзела абанемента
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09