Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Магия во флаконе»

Выстава «Магия во флаконе»

Выстава «Магия во флаконе»

З 9 верасня 2019 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дэманструецца выстава «Магия во флаконе», прымеркаваная да Сусветнага дня прыгажосці. Гэта свята стала адзначацца па ініцыятыве Міжнароднага камітэта эстэтыкі і касметалогіі CIDESCO з 1995 г.


У экспазіцыі прадстаўлена больш за 30 дакументаў. Матэрыялы выстаўкі знаёмяць з гісторыяй парфумернага мастацтва і касметычнай індустрыі розных эпох. «Маленькія гісторыі», пакінутыя духамі, вы знойдзеце ў кніжных выданнях: Остром Л. «Парфюм. История ароматов ХХ века» (2017), «Советский стиль. Парфюмерия и косметика» (2014) і інш. Асаблівае месца на выставе займаюць публікацыі, якія распавядаюць пра тое, як правільна сярод мноства флаконаў выбраць і «насіць» свой асаблівы водар, які, на думку французаў, вызначае лёс жанчыны. Як навучыцца разумець парфумерную мову падкажа кніга Турин Л., Санчес Т. «100 лучших ароматов» (2014). Частка выданняў экспазіцыі прысвечана куцюр’е, якія ўключылі ў асартымент сваёй прадукцыі духі, што зрабіла іх больш даступнымі для шырокай публікі. Цікавыя факты аб самых вядомых і знакамітых асобах у гэтай індустрыі можна знайсці ў кнігах: Кокс К. «Легендарные модные дома. Всемирная история» (2014), «Мода и модельеры» (2012).


Кожны год розныя брэнды і модныя дамы прадстаўляюць ашаламляльныя водары, над стварэннем якіх працуюць самыя лепшыя парфумеры. Прапануем здзейсніць дзіўнае і захапляльнае падарожжа па модных трэндах парфумернай прадукцыі, водары якіх пазнаюцца ва ўсім свеце.


Экспазіцыю дапаўняе калекцыя флаконаў для духоў, якія прадастаўлены супрацоўнікамі Бібліятэкі.


Прапануем наведаць нашу выставу, якая будзе адкрыта для прагляду да канца верасня.


Прыходзька Іна Барысаўна,

бібліёграф I катэгорыі аддзела літаратуры па мастацтве


Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 78



Зварот да спісу