Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей Непрачытаная кніга В. Ф. Праскурава



Выстава «Люди и книги»

Выстава «Люди и книги»

Выстава «Люди и книги»

З верасня 2019 г. ў сектары рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага экспануецца кніжная выстава «Люди и книги», прысвечаная двум знамянальным датам: 625 гадоў з дня нараджэння вынаходніка кнігадрукавання Іагана Гутэнберга і 455 гадоў з дня выхаду ў свет «Апостола» Івана Фёдарава і Пятра Мсціслаўца.


Кнігі займаюць асаблівае месца ў сусветнай культуры. Яны — і захавальнікі інфармацыі, і носьбіты асноў сусветных рэлігій, і крыніцы асветы, і ўмяшчальні літаратурнай і мастацкай творчасці, і прадмет калекцыяніравання... Мы называем кнігу вялікім вынаходствам, але назваць імя вынаходніка не можам. Ды і дакладную дату адкрыцця прывесці немагчыма. Кніга зараджалася, развівалася, удасканальвалася. І гэты безупынны працэс працягваецца і сёння, з’явіўся новы від кніг — электронныя.


Агульнапрызнаным вынаходнікам кнігадрукавання ў Еўропе з’яўляецца Іаган Гутэнберг, жыхар нямецкага горада Майнца. У 1440–1450 гг. ён зрабіў першыя спробы кнігадрукавання друкарскім спосабам. Яго «42-радковая Біблія» — самая вядомая і дарагая кніга ў свеце. Пра Іагана Гутэнберга і яго найвялікшае вынаходства распавядаецца ў кнігах, прадстаўленых у першай частцы выставы.


Другая частка выставы прысвечана выхаду ў свет першай маскоўскай дакладна датаванай друкаванай кнігі «Апостол», выдадзенай 1 (11) сакавіка 1654 г. Іванам Фёдаравым і Пятром Мсціслаўцам. Абодва майстры ўвайшлі ў гісторыю як рускія першадрукары, і дата выхаду ў свет іх тварэння лічыцца датай пачатку кнігадрукавання ў Расіі.


Выстава будзе адкрытая для прагляду да канца года.


Цапкова Людміла Арсенцьеўна

бібліёграф I катэгорыі сектара рэдкай кнігі


Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 30



Зварот да спісу