Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава да юбілеяў Святланы і Генадзя Вяль

Выстава да юбілеяў Святланы і Генадзя Вяль

Выстава да юбілеяў Святланы і Генадзя Вяль

Паважаныя чытачы! Запрашаем наведаць экспазіцыю аддзела літаратуры па мастацтве «Выбітны творчы саюз Берасцейшчыны», прысвечаную вядомай у нашым горадзе творчай сям'і мастакоў Святланы і Генадзя Вяль і прымеркаваную да іх юбілейных дат: Святлана Віктараўна на мінулым тыдні адзначыла сваё 65-годдзе, Генадзю Ігаравічу споўніцца 65 гадоў у сакавіку.

Святлана Вяль — Народны майстар Беларусі, майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці. Працуе ў галіне выцінанкі і ручнога мастацкага ткацтва. Удзельнічае ў абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выставах з 1998 г. Кіравала і выкладала ў Брэсцкай дзіцячай школе выяўленчых мастацтваў імя А. Алонцава.

Генадзь Вяль — мастак, член Беларускага саюза мастакоў. Працуе ў розных жанрах графікі. Удзельнічае ў абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выставах з 1985 г. Выкладаў у Брэсцкай дзіцячай школе выяўленчых мастацтваў імя А. Алонцава.

Восенню 2022 г. у музеі захаваных мастацкіх каштоўнасцей і ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі былі паспяхова прэзентаваны выставы творчага тандэма Вяль. У студзені 2023 г. выстава Святланы і Генадзя Вяль «Карункавая гісторыя» адкрылася ў галерэі Дзяржаўнага мастацкага каледжа ім. Глебава ў Мінску. У экспазіцыі прадстаўлены больш за 80 экспанатаў у розных тэхніках: графіка малых формаў, эстампы, габелены, выцінанкі.

Аддзел літаратуры па мастацтве запрашае вас пазнаёміцца з газетнымі артыкуламі з рэгіянальнай прэсы, буклетамі і выставачнымі каталогамі, якія складаюць большую частку выставы «Выбітны творчы саюз Берасцейшчыны». Экспазіцыя падрыхтавана ў рамках цыкла «Знакамітыя майстры нашага горада» і даступная для прагляду да канца сакавіка.

Калектыў і чытачы Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага віншуюць юбіляраў і жадаюць здароўя, творчага натхнення, працоўнага энтузіязму і ўсяго самага найлепшага!

Аддзел літаратуры па мастацтве

+375 162 57 48 78


Зварот да спісу