Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «І не знікаць паэтам вечна…»: 70 год Алесю Каско

Выстава «І не знікаць паэтам вечна…»: 70 год Алесю Каско

Выстава «І не знікаць паэтам вечна…»: 70 год Алесю Каско

У аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага пачала работу выстава «І не знікаць паэтам вечна…», прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння паэта і перакладчыка Алеся Каско.


Аляксандр Канстанцінавіч Каско нарадзіўся 10 снежня 1951 г. у вёсцы Чудзін Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Чудзінскую сярэднюю школу, а ў 1976 г. — аддзяленне беларускай мовы і літаратуры Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. У 1976–1984 гг. — карэспандэнт Жабінкаўскай раённай газеты «Сельская праўда», з’яўляўся старшынёй раённага літаб’яднання «Плынь». З 1984 г. член Саюза пісьменнікаў Беларусі.


У 1984–1991 гг. працаваў рэдактарам Брэсцкай абласной студыі тэлебачання, разам з М. Пракаповічам рыхтаваў літаратурна-драматычныя перадачы. З 1991 г. узначальваў Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі. Заснаваў серыю «Берасцейскае вогнішча».


Вынікам плённай працы на паэтычнай ніве з’явіліся кнігі вершаў: «Скразная лінія» (Мінск, 1982), «45» (Брэст, 1996), «Кругабег» (Брэст, 2018) і інш. У 2001 г. запісаў казкі землякоў-чудзінцаў і выдаў іх у зборніку народных казак «Чыстага ўсё нячыстае баіцца» (Мінск, 2001), у 2004 г. выйшла кніжка вершаў і казак «Два сонцы» (Мінск, 2004).


Кніжная выстава складаецца з двух раздзелаў. Першы раздзел прысвечаны творчасці паэта. Прадстаўлены як асобныя зборнікі паэта, так і калектыўныя выданні, публікацыі ў мясцовым і рэспубліканскім перыядычным друку. Гэтыя крыніцы даюць магчымасць усім жадаючым азнаёміцца і з творамі аўтара, і пагартаць старонкі сёння ўжо рарытэтных выданняў, каб прасачыць, з чаго пачынаўся творца Алесь Каско.


Асобны раздзел выставы прысвечаны літаратурна-крытычным даследаванням і вывучэнню жыцця і творчай дзейнасці Алеся Канстанцінавіча. Сярод аўтараў водгукаў і рэцэнзій на яго творы вядомыя літаратуразнаўцы У. А. Калеснік, В. Я. Ляшук, Л. М. Галубовіч, Н. М. Борсук і інш. Выстава аздоблена фотаздымкамі з краязнаўчага фонду, на якіх адлюстраваны творца, яго родныя і блізкія, калегі па пяры.


Экспазіцыя будзе дзейнічаць на працягу снежня.



Аддзел краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 79


Зварот да спісу