Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Сектар краязнаўства

Сектар краязнаўства

Сектар краязнаўства — структурнае падраздзяленне Бібліятэкі, якое з’яўляецца цэнтрам яе краязнаўчай дзейнасці.


Асноўным зместам работы з’яўляецца: выяўленне, збор, арганізацыя, захаванне і выдача для карыстання чытачам краязнаўчых і рэгіянальных друкаваных дакументаў.


Фонд сектара налічвае больш за 47 тыс. экз. кніг, каля 40 папак «малых форм» друкаваных выданняў Брэсцкай вобласці (афіш, плакатаў, паштовак і інш.) на беларускай, рускай, украінскай і польскай мовах, больш за 150 назваў беларускіх перыядычных выданняў.


У карыстанне чытачам прадастаўлены аб’ёмны даведачна-бібліяграфічны апарат:

краязнаўчы (традыцыйны) сістэматычны каталог;

храналагічны каталог мясцовых выданняў;

электронная база даных (ЭБД) «Краязнаўчая літаратура»;

энцыклапедычныя і даведачныя выданні.


Асаблівую цікавасць выклікае субдамен «Краязнаўства Берасцейшчыны», які аб’ядноўвае і каардынуе краязнаўчую інфармацыю Бібліятэкі і бібліятэк вобласці.


Сектар ажыццяўляе выдачу дакументаў са свайго фонду і фонду асноўнага кнігазахавання ў рэжыме чытальнай залы.


Сектар вядзе асветніцкую дзейнасць — арганізуе прэзентацыі кніг, кніжныя выставы, літаратурныя вечарыны і сустрэчы з цікавымі людзьмі, удзельнічае ў доўгатэрміновых праектах Бібліятэкі.


Сектар аказвае дадатковыя платныя паслугі:

выдача выданняў павышанага попыту дадому;

тэматычны падбор літаратуры;

выдача дакументаў з фондаў сектара для фотаздымкі на абсталяванні карыстальніка ў межах бібліятэкі;

праверка на вірусы здымнага носьбіта;

арганізацыя тэматычных выязных выстаў з бібліяграфічным аглядам да іх па запыту заказчыка.


Заг. структурным падраздзяленнем: Жэлянгоўская Ірына Іванаўна

Рэжым работы: 10:00–19:00

Выхадны дзень: пятніца

Санітарны дзень: апошняя серада месяца

Кантактная інфармацыя: 224016, г. Брэст, б-р Касманаўтаў, 48 (3-ці паверх)

Тэл.: +375 162 57 48 79

Электронная пошта: kb.brl@mail.ru

Зварот да спісу