Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Французские писатели — лауреаты Нобелевской премии»

Выстава «Французские писатели — лауреаты Нобелевской премии»

Выстава «Французские писатели — лауреаты Нобелевской премии»

Тыдзень французскай мовы і франкафоніі

(15–21 сакавіка 2021 г.)


16 сакавіка 2021 г. у аддзеле літаратуры на замежных мовах Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага пачала працаваць выстава «Французские писатели — лауреаты Нобелевской премии», прымеркаваная да 140-годдзя з дня нараджэння Ражэ Мартэна дзю Гара.


Першымі наведвальнікамі выставы сталі навучэнцы 10-га і 11-га білінгвістычных класаў СШ № 15 г. Брэста. Госці пазнаёміліся з матэрыяламі пра жыццё і творчасць 15 французскіх аўтараў, удастоеных высокай узнагароды, пачыталі на французскай і рускай мовах творы прадстаўленых пісьменнікаў, папрактыкаваліся ў мастацкім перакладзе. Напрыканцы мерапрыемства быў паказаны ўрывак з фільма па рамане Ражэ Мартэна дзю Гара «Сям’я Тыбо» на французскай мове.


Выстава будзе працаваць да 31 сакавіка. Сардэчна запрашаем!



Міхальчук Тамара Мікалаеўна,

бібліёграф аддзела літаратуры на замежных мовах

Кантактны тэлефон: +375 162 59 21 74


Зварот да спісу