Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Дзівосны пэндзаль акадэміка Хруцкага»

Выстава «Дзівосны пэндзаль акадэміка Хруцкага»

Выстава «Дзівосны пэндзаль акадэміка Хруцкага»

З 5 лютага 2020 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дзейнічае выстава

«Дзівосны пэндзаль акадэміка Хруцкага», прысвечаная 210-годдзю з дня нараджэння вядомага мастака. Іван Фаміч (Трафімавіч) Хруцкі — рускі і беларускі жывапісец, мастак-партрэтыст, майстар нацюрморта і пейзажа, акадэмік Імператарскай Акадэміі мастацтваў.


На экспазіцыі прадстаўлена больш за 30 дакументаў: кнігі (мастацка-ілюстрацыйныя альбомы, энцыклапедыі) і перыядычныя выданні, паштоўкі і рэпрадукцыі. Выстава знаёміць з матэрыяламі аб жыцці і творчасці мастака. Іван Хруцкі знакаміты карцінамі: «Портрет неизвестной с цветами и фруктами», «Цветы и плоды», «Старуха, вяжущая чулок», «Плоды и дыня», «Натюрморт с биноклем». Палатно 1839 г. «Натюрморт с биноклем» было настолькі папулярным у сучаснікаў, што мастак неаднаразова паўтараў яго. На сёння вядома восем варыянтаў пад рознымі назвамі: «Плоды и свеча», «Натюрморт с биноклем», «Натюрморт со свечой». Традыцыйны збан у цэнтры палатна суправаджаюць знаёмыя нам па іншых палотнах прадметы: плецены з лазы кошык з вінаградам, лыкавы кораб з яблыкамі, дымлівая цыгара і бінокль на пярэднім плане, запаленая свечка... Рэпрадукцыя гэтай карціны прадстаўлена на нашай выставе.


У 1836 г. Іван Хруцкі быў узнагароджаны Акадэмічным Саветам вялікім срэбным медалём. У тым жа годзе яму было прысвоена званне вольнага мастака, а ў 1838 г. мастак быў узнагароджаны малым залатым медалём. У гісторыю беларускага і рускага жывапісу І. Ф. Хруцкі ўваўшоў, перш за ўсё, як майстар нацюрморта, хаця за сваё доўгае творчае жыццё мастак стварыў нямала партрэтаў, пейзажаў, інтэр’ераў, пісаў іконы. Майстра па праве можна лічыць заснавальнікам рускага нацюрмортнага жанру.


Запрашаем усіх жадаючых наведаць экспазіцыю, якая будзе адкрыта для прагляду да канца лютага.



Быцко Яніна Міхайлаўна,

гал. бібліятэкар аддзела літаратуры па мастацтве

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 78


Зварот да спісу