Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Джузеппе Верди»

Выстава «Джузеппе Верди»

Выстава «Джузеппе Верди»

У аддзеле літаратуры па мастацтве з 5 па 30 кастрычніка экспануецца выстава «Джузеппе Верди», прысвечаная 210-годдзю з дня нараджэння геніяльнага італьянскага кампазітара. На ёй прадстаўлены кнігі, перыядычныя выданні, ноты, аўдыёвізуальныя матэрыялы.

Пра жыццё і творчасць кампазітара расказвае кніга Д. Тароцы «Верди» (Масква, 1984). Грунтоўна выкладзена біяграфія вялікага кампазітара ў манаграфіі Л. Салаўцовай «Джузеппе Верди» (Масква, 1986). Малавядомыя факты біяграфіі Вердзі асвятляе аўстрыйскі пісьменнік Ф. Верфель у кнізе «Верди. Роман оперы» (Масква, 1991). Знамянальнаму перыяду жыцця і творчасці Дж. Вердзі, які вызначыў яго як опернага кампазітара, прысвечаны раман А. Бушэна «Молодой Верди. Рождение оперы» (Ленінград, 1989).

Творчасць Вердзі — гэта адна з вяршынь опернага жанру з высокімі ўзорамі псіхалагічнай музычнай драмы. Ім створана 26 опер. Самыя вядомыя: «Рыгалета», «Трубадур», «Травіята», «Баль-маскарад», «Сіла лёсу», «Дон Карлас», «Аіда», «Атэла», «Фальстаф», «Макбет». З кароткім зместам шматлікіх опер Вердзі і іх увасабленнем на сцэне знаёміць кніга М. Мугінштэйна «Хроника мировой оперы, 1851–1900» (Екацярынбург, 2012), а больш падрабязна — даведнік «Оперы Дж. Верди» (Масква, 1970).

Пра пастаноўкі оперных спектакляў беларускімі, расійскімі і замежнымі тэатрамі можна пачытаць у часопісах: «Музыкальная жизнь», «Музыкальная академия», «Театрал», «Партер», «Мастацтва».

У экспазіцыі прадстаўлены клавіры опер «Аіда», «Атэла», «Трубадур», ноты выбраных арый з опер Вердзі для тэнара і сапрана, уверцюр у перакладанні для фартэпіяна.

Фонд аддзела мае аўдыёносьбіты з запісам опер Вердзі: «Рыгалета» і «Трубадур» — на кампакт-дысках; «Ламбардцы», «Луіза Мілер», «Сымон Баканегра» — на вінілавых грампласцінках; а «Травіята» і «Аіда» прадстаўлены і на кампакт-дысках, і на вінілавых. Пры жаданні гэтыя носьбіты можна ўзяць па платных паслугах для хатняга праслухоўвання. Вінілавыя дыскі можна паслухаць на апаратуры аддзела.


Аддзел літаратуры па мастацтве

+375 162 57 48 78


Зварот да спісу