Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

«Книги…без границ!»: встречи и чтения онлайн лучших детских книг

Рыгор Барадулін. 85 год з дня нараджэння

Чытанне актуальных кніжных навінак. Заставайцеся дома! Чытайце дома!

Дадатковыя бясплатныя паслугі. Заставайцеся дома! Чытайце дома!

75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне



Выстава «Джоан Роулинг: 55 лет и 20 книг»

Выстава «Джоан Роулинг: 55 лет и 20 книг»

Выстава «Джоан Роулинг: 55 лет и 20 книг»

Да дня нараджэння брытанскай пісьменніцы Джаан Роўлінг (Joanne Rowling) у аддзеле літаратуры на замежных мовах Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адкрылася выстава «Джоан Роулинг: 55 лет и 20 книг».


Дж. К. Роўлінг — пісьменніца, сцэнарыст і кінапрадзюсер, найбольш вядома дзякуючы серыі раманаў пра Гары Потэра. Гэтыя кнігі атрымалі мноства ўзнагарод і былі прададзеныя ў колькасці больш за 500 млн асобнікаў, што зрабіла іх самай прадаваемай серыяй кніг у гісторыі.


На сённяшні дзень Джаан Роўлінг актыўна займаецца дабрачыннасцю, дапамагае дзецям і дарослым, якія пакутуюць ад рассеянага склерозу. Пісьменніца заснавала клініку рэгенератыўнай неўралогіі імя Эн Роўлінг (яе маці, якая памерла ад гэтага захворвання).


На выставе прадстаўлены творы пісьменніцы на арыгінальнай англійскай мове і ў перакладзе на нямецкую, польскую, беларускую і рускую мовы. Гэта кнігі для розных узроставых груп, выдадзеныя пад рознымі псеўданімамі. Пазнаёміцца з творчасцю брытанкі, якая прайшла шлях ад жыцця на сацыяльную дапамогу да мультымільянершы ўсяго за 5 гадоў, вы можаце з 28 ліпеня па 13 жніўня 2020 г. у аддзеле літаратуры на замежных мовах (3-і паверх) і на старонках аддзела ў сацыяльных сетках:


https://www.facebook.com/brestcorner.ino

https://vk.com/library_gorky

https://www.instagram.com/library_gorky


Ірына Валянцінаўна Бурбліс,

бібліятэкар аддзела літаратуры на замежных мовах

Кантактны тэлефон: +375 162 59 21 74


Зварот да спісу