Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Белорусский путь: единство судьбы»

Выстава «Белорусский путь: единство судьбы»

Выстава «Белорусский путь: единство судьбы»

Напярэдадні Дня народнага адзінства, 14 верасня 2021 г., у агульнай чытальнай зале Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбылася прэзентацыя разгорнутай выставы «Белорусский путь: единство судьбы». На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы Брэсцкага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа прыборабудавання.


Падзеі, якія адбыліся 17 верасня 1939 г., займаюць асаблівае месца ў гісторыі беларускага народа. Менавіта тады беларуская нацыя здабыла тэрытарыяльную цэласнасць — Заходняя Беларусь была далучана да Беларускай ССР.


На экспазіцыі прадстаўлена навуковая літаратура, дакументальныя матэрыялы, першакрыніцы, якія праліваюць святло на падзеі 82-гадовай даўніны, мастацкія творы, а таксама кнігі-рарытэты з фонду аддзела рэдкай кнігі і аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі: І. Ф. Лочмель «Очерк истории борьбы белорусского народа против польских панов» (1940), кнігі Ц. С. Гарбунова «Освобождённая Западная Белоруссия» (1940), «Уз’яднанне беларускага народа ў адзінай савецкай сацыялістычнай дзяржаве» (1949) і інш.


У раздзел «БССР и Западная Белоруссия: 1919–1939» уключаны кнігі і публікацыі з перыядычных выданняў пра жыццё беларусаў у дзвюх процілеглых па палітыка-эканамічным укладзе дзяржавах, аб стварэнні рэвалюцыйна-дэмакратычных сіл у Заходняй Беларусі і ўздыме нацыянальна-вызваленчага руху. Цэлы шэраг выданняў прысвечаны дзейнасці Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі: В. П. Ласковіч, В. В. Ласковіч (Жэланава) «Подвиг Коммунистической партии Западной Белоруссии (КПЗБ), 1919–1939 гг.» (Брэст, 2002), В. П. Ласковіч «Из племени непокорённых: воспоминания подпольщика, 1919–1939» (Брэст, 1999), М. С. Арэхва «Дела и люди КПЗБ: воспоминания» (Мінск, 1983), С. А. Ваўпшасаў «На тревожных перекрёстках: записки чекиста» (Масква, 1975) і інш.


Раздзел «Сентябрь 1939 г. в белорусской истории» асвятляе падзеі вызваленчага паходу Чырвонай Арміі 17–29 верасня. Тут прадстаўлены гістарычныя дакументы «Декларация Белорусского народного собрания по вопросу о вхождении Западной Белоруссии в состав Белорусской Советской Социалистической Республики», «Закон о включении Западной Белоруссии в состав СССР с объединением её с БССР», а таксама літаратура па гісторыі г. Брэста і Брэстчыны: «От Берестья до Бреста из века в век» (Брэст, 2003) В. В. Мароза, цыкл гістарычных хронік «В поисках утраченного времени» В. Сарычева, «Улицы Бреста рассказывают...» (Брэст, 2007) і інш.


Раздзел «От воссоединения — к суверенитету» акрэслівае контуры паўвекавой гісторыі Беларусі з 1939 па 1991 г. Літаратура дадзенага раздзела прысвечана суровым выпрабаванням, якія ўдалося вытрымаць дзякуючы адзінству беларускага народа ў Вялікую Айчынную вайну, пасляваенныя гады аднаўлення народнай гаспадаркі. Рэспубліка заняла годнае месца і ў міжнароднай супольнасці — у 1945 г. увайшла ў склад членаў-заснавальнікаў ААН. У 1991 г. Беларусь стала суверэннай і незалежнай краінай. Тут жа прадстаўлены кнігі пра вядомых беларусаў: Пятра Міронавіча Машэрава, Вольгу Корбут, Пятра Клімука і інш.


Апошні раздзел выстаўкі «Наш общий дом — Беларусь» — гэта літаратура па ідэалогіі беларускай дзяржавы, нацыянальнай бяспецы краіны, патрыятычным выхаванні моладзі, адлюстраваны матэрыял па беларускай дзяржаўнай сімволіцы.



Глазкова Тамара Васільеўна,

заг. агульнай чытальнай залы

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74



Зварот да спісу