Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Австрийский виртуоз»

Выстава «Австрийский виртуоз»

Выстава «Австрийский виртуоз»

Аддзел літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага запрашае ўсіх жадаючых наведаць выставу «Австрийский виртуоз», прысвечаную 160-годдзю з дня нараджэння мастака Густава Клімта.


Густаў Клімт — аўстрыйскі мастак, адзін з заснавальнікаў еўрапейскага мадэрну, прэзідэнт Венскай сэцэсіі — супольнасці мастакоў-наватараў, у якой мірна ўжываліся паміж сабой натуралісты, рэалісты і сімвалісты. Яго спецыялізацыяй быў архітэктурны жывапіс. Раннія працы Клімта складаліся з вялікіх фрэсак для тэатраў. За афармленне Венскага тэатра і музея Клімт ва ўзросце 26 гадоў атрымаў заслужаную ўзнагароду — «Залаты Крыж» ад самога імператара Франца Іосіфа.


Густаў Клімт шмат пісаў, асабліва калі яны з сям’ёй выбіраліся на возера Атэрзэ. Менавіта тут ён і выконваў свае цудоўныя пейзажы. Самай вядомай працай аўстрыйца можна назваць карціну «Пацалунак» (1907–1908), якая адносіцца да «залатога перыяду» творчасці мастака. Тым часам ён захапляўся дэкаратыўным мастацтвам, таму выкарыстоўваў у сваіх працах пазалоту. Да гэтага ж перыяду адносяцца і іншыя вядомыя карціны мастака: «Афіна Палада», «Юдзіф», «Надзея II», «Фрыз Стокле: Чаканне».


У экспазіцыі прадстаўлены кнігі і часопісныя артыкулы пра жыццё і творчасць Густава Клімта, вялікая колькасць альбомаў з рэпрадукцыямі яго карцін, энцыклапедыі, відэаматэрыялы на DVD-дысках.

Найбольшую цікавасць для наведвальнікаў могуць уяўляць кніга Натаніэл Харыс «Климт. Жизнь и творчество» (Масква, 1995) і альбомы «Густав Климт. Художник в 100 картинах» (Масква, 2015), «Густав Климт, 1862–1918» (Масква, 2010), у якіх найбольш поўна разглядаецца жыццёвы і творчы шлях мастака.


Выстава даступна для прагляду з 10 па 31 ліпеня 2022 г.



Аддзел літаратуры па мастацтве

+375 162 57 48 78


Зварот да спісу