Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Сустрэча клуба КанТэкст

Сустрэча клуба КанТэкст

Сустрэча клуба КанТэкст

Сустрэча чытацкага клуба КанТэкст «Літаратурная мода: адкрываем імёны»


«Все жанры хороши, кроме скучного».

А. П. Чэхаў.


31 ліпеня ўдзельнікі чытацкага клуба «КанТэкст» абсудзілі тэму «Літаратурная мода: адкрываем імёны».


У беларускай літаратуры адзначылі нямала таленавітых аўтараў: «Жэтон на метро» А. Федарэнкі, гістарычны цыкл «Авантуры Пранціша Вырвіча» Л. Рублеўскай, фантастычны раман «Дзікія кошкі Барсума» Г. Аўласенкі і інш.


У сучаснай замежнай літаратуры ўдзельнікі адзначылі цыкл ірландскай пісьменніцы «Семь сестёр» Л. Райлі.

Кожная з кніг распавядае пра адну з шасці жанчын. Яны з розных куткоў Зямлі, іх лёсы звязаны з мапай зорнага неба і міфалогіяй Плеяд.


Папулярны кнігі «Оскар и Розовая Дама», «Месть и прощение» французскага пісьменніка Э. Шміта, гістарычныя раманы Л. Біне «HHhH» і Б. Элтана «Два брата», кніга ізраільскага аўтара «Монстр памяти» С. Ішая.


Удзельніца клуба эмацыйна падзялілася ўражаннямі ад кнігі «Расскажи мне о море» азербайджанскага пісьменніка Э. Сафарлі.


Разглядалі і кнігу «Что мой сын должен знать об устройстве этого мира» папулярнага шведскага аўтара Ф. Бакмана.


Летняя пара вабіць да лёгкага чытання. Удзельніца раіць прачытаць кнігі «Вафельное сердце», «Вратарь и море» М. Парр, якія напісаны аб сяброўстве хлопчыка і дзяўчынкі, іх прыгодах.


Адзначылі тонкі гумар у кнігах С. Сэ і яго апошні раман «Когда утонет черепаха». Удзельніца лічыць, што кнігам фінскага аўтара А. Паасілінна патрэбен добры перакладчык.


Гаворка ішла не толькі пра сучасных аўтараў, але і пра класікаў.


Добрая літаратура — гэта заўсёды модна. Успомнілі савецкага аўтара «Ночь после выпуска» У. Тэндракова, «Сила и слово» Г. Грына, «Шпион, пришедший с холода» Дж. ле Карэ.


Размова зайшла і аб кнігах «В незнакомой комнате» і «Добрый доктор» лаўрэата Букераўскай прэміі Д. Гэлгута, аб «Ночью вся кровь черная» Д. Дыёпа.


Далучайцеся і падзяліцеся ўражаннем аб прачытаным. Чакаем!



Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу