Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
На працягу 2022 года ў рамках праекта «У Брэсце – чытаць. Экспедыцыя» ў аддзеле перыядычных выданняў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага штомесяц будуць экспанавацца выставы перыёдыкі з матэрыяламі аб краінах свету, заяўленых у праекце (падрабязней аб праекце тут: http://brl.by/archive/v-breste-chitat-literaturnaya-ekspeditsiya/ ).
З 1 па 28 лютага запрашаем удзельнікаў праекта і карыстальнікаў бібліятэкі даведацца пра Скандынавію.
Скандынавія — рэгіён на поўначы Еўропы. Традыцыйна да скандынаўскіх краінаў адносяцца Данія, Нарвегія і Швецыя. Агульная колькасць насельніцтва Скандынавіі складае каля 21 млн. чалавек. Для краін гэтага рэгіёна характэрны высокі ўзровень эканамічнага развіцця. Нарвегія, Данія і Швецыя ўпэўнена трымаюць першыя радкі ў розных сусветных рэйтынгах.
Матэрыялы выставы пазнаёмяць вас з гісторыяй, культурай, адукацыяй, эканомікай, а таксама з традыцыямі і асаблівасцямі краін Скандынаўскага саюза.
На экспазіцыі прадстаўлены больш за 30 публікацый з 18 часопісаў («Дилетант», «Знание — сила», «Наука и жизнь», «Педагогика» і інш.).
Публікацыі для азнаямлення і чытання даступныя ў аддзеле перыядычных выданняў на працягу месяца, а самыя цікавыя з іх — пастаянна ў электронным варыянце (гл. інфармацыю аб праекце «У Брэсце — чытаць. Экспедыцыя»). Артыкулы «Диктатура счастья: Дания», і «Страна доверия. Гражданское общество Швеции» даступныя ў «Чытацкім рэйтынгу» за студзень 2020 г. і красавік 2021 г. (http://brl.by/resursy/kniga-mesyatsa22/ ).
Пералік артыкулаў даступны да запампоўкі. Любую публікацыю з дадзенага спіса мы можам даслаць на электронны адрас чытача, аплата праводзіцца ў адпаведнасці з «Прэйскурантам платных паслуг» ад 1 лютага 2022 г.
Запрашаем чытачоў стаць удзельнікамі праекта «У Брэсце — чытаць. Экспедыцыя» і падарожнічаць па краінах праз кнігі і публікацыі.
Аддзел перыядычных выданняў
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 39