Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Цикл занятий по Брестской Библии

Цикл занятий по Брестской Библии

Цикл занятий по Брестской Библии

Цыкл кнігазнаўчых сустрэч

«Брэсцкая Біблія — шэдэўр беларускага Адраджэння»


У аддзеле рэдкай кнігі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адноўлены цыкл кнігазнаўчых сустрэч «Брэсцкая Біблія — шэдэўр беларускага Адраджэння», які складаецца з чатырох частак. У лютым прайшлі заняткі па першай тэме «Рэфармацыя ў ВКЛ і Брэсцкая Біблія». У верасні адбыўся другі этап цыклу «Брэсцкая Біблія — еўрапейскі праект Мікалая Радзівіла Чорнага». Пасля агляднай экскурсіі-знаёмства з бібліятэкай прэзентацыя была праведзена для навучэнцаў Брэсцкага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа прыборабудавання.


У ходзе мерапрыемства прысутныя даведаліся як пра Мікалая Радзівіла Чорнага, канцлера Вялікага Княства Літоўскага, віленскага ваяводу і брэсцкага старасту, так і пра Брэсцкую Біблію, якая была выдадзена па яго ініцыятыве і на яго сродкі ў 1563 г. у Брэсцкай друкарні (першай на тэрыторыі сучаснай Беларусі). Таму Брэсцкая Біблія вядома ў свеце і як Радзівілаўская. Гэта першае пратэстанцкае выданне Бібліі на польскай мове. Сучасныя даследчыкі кажуць пра вялікі наклад кнігі — да 1 тыс. экз.


Такі наклад Брэсцкай Бібліі быў разлічаны на тое, каб выданне трапіла ў зборы кальвіністаў ВКЛ і за яго межамі, а таксама ў іншыя важныя інтэлектуальныя цэнтры Еўропы. Мікалай Радзівіл Чорны садзейнічаў шырокаму распаўсюджванню Брэсцкай Бібліі. Ён адсылае сваю працу імператарскаму сыну ў Вену (які нечакана становіцца імператарам; гаворка ідзе пра Максіміліяна II), герцагу Альбрэхту ў Кёнігсберг, і праз свайго сына прынцу Вюртэмбергскаму, і яшчэ, як можна здагадацца, іншым уплывовым людзям.


Брэсцкая Біблія — адно з самых прыгожых, самых каштоўных і самых вялікіх выданняў XVI–XVIII стст. у ВКЛ. Беларускія і замежныя даследчыкі называюць яе шэдэўрам паліграфічнага мастацтва таго часу. Гэтая кніга на стагоддзі праславіла месца свайго выдання і тых людзей, якія мелі дачыненне да яе з’яўлення на свет.


Цыкл будзе працягнуты ў кастрычніку новай тэмай «Брэст — горад Бібліі».



Казакова Віялена Віяленаўна,

бібліёграф аддзела рэдкай кнігі

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 30


Зварот да спісу