4 лютага 2020 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага пачаў працу медыцынскі лекторый па тэме «Будзьце здаровы!».
Першае мерапрыемства «Скажы раку — НЕ!» прымеркавана да Сусветнага дня барацьбы супраць рака. У сустрэчы прынялі ўдзел: Ена Дзмітрый Леанідавіч, урач-анколаг, намеснік галоўнага ўрача Брэсцкага абласнога анкалагічнага дыспансера; Жыхар Ірына Вячаславаўна, дырэктар сацыяльна-асветніцкай установы «Цэнтр падтрымкі анкапацыентаў „У імя жыцця“».
У ходзе мерапрыемства запрошаныя спецыялісты расказалі пра анкалогію як глабальную праблему XXI ст., прычынах узнікнення, метадах лячэння. Асаблівая ўвага была накіравана на пытанні прафілактыкі і ранняй дыягностыкі захворвання.
Ена Д. Л. расказаў пра сітуацыю з анкалогіяй у Брэсцкай вобласці, адказаў на шматлікія пытанні ўдзельнікаў сустрэчы. Жыхар І. В., у мінулым анкапацыент, падзялілася асабістым вопытам, як псіхалагічна пераадолець гэты няпросты час, які вобраз жыцця неабходна падтрымліваць для нармальнай якасці жыцця.
У рамках сустрэчы была арганізавана выстава літаратуры «Скажи раку — НЕТ!». Супрацоўнікамі чытальнай залы падрыхтаваны буклет «Онкопрофилактика: вместе мы сильнее!», у які акрамя асноўных прафілактычных правіл уключаны спіс рэкамендуемай літаратуры па гэтай праблеме. Два дзясяткі экз. гэтага буклета былі распаўсюджаны сярод удзельнікаў сустрэчы.
Мерапрыемства асвятляла тэлекампанія «Буг-ТВ».
Сустрэча выклікала жывы інтарэс сярод прысутных: навучэнцаў і выкладчыкаў Брэсцкага медыцынскага каледжа, слухачоў «Инстытут трэццяга ўзросту», чытачоў абласной бібліятэкі.
Глазкова Тамара Васільеўна,
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74