Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Школа прававых ведаў «Падлеткавая злачыннасць: як яе пазбегнуць»

Школа прававых ведаў «Падлеткавая злачыннасць: як яе пазбегнуць»

Школа прававых ведаў «Падлеткавая злачыннасць: як яе пазбегнуць»

17 снежня 2020 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбыліся заняткі Школы прававых ведаў па тэме «Падлеткавая злачыннасць: як яе пазбегнуць». У мерапрыемстве ўзялі ўдзел адвакат юрыдычнай кансультацыі Ленінскага раёна г. Брэста Максім Юр’евіч Маўчанюк, старшы выкладчык кафедры грамадзянска-прававых дысцыплін БрДУ імя А. С. Пушкіна Людміла Алегаўна Шэрайзіна і студэнты юрыдычнага факультэта ўніверсітэта.


Максім Юр’евіч Маўчанюк у сваім выступленні падняў праблемы, якія існуюць у маладзёжным асяроддзі, расказаў аб юрыдычнай адказнасці за парушэнне законаў. Асаблівую ўвагу надаў прававой адказнасці за незаконны абарот наркатычных сродкаў.


На занятках прысутнічалі навучэнцы 4-га курса Брэсцкага музычнага каледжа імя Р. Шырмы. Яны прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні пытанняў, якія падымаліся падчас сустрэчы.


Студэнтамі з «Юрыдычнай клінікі», якая функцыянуе пры юрыдычным факультэце БрДУ, для слухачоў Школы былі праведзены гульні і віктарына па тэме занятку.



Марашчук Ірына Мікалаеўна,

гал. бібліятэкар агульнай чытальнай залы

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74


Зварот да спісу