Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Прэзентацыя манаграфіі Алеся Сушы «Асэнсаванне шэдэўра. Берасцейская Біблія»

Прэзентацыя манаграфіі Алеся Сушы «Асэнсаванне шэдэўра. Берасцейская Біблія»

Прэзентацыя манаграфіі Алеся Сушы «Асэнсаванне шэдэўра. Берасцейская Біблія»

У 2020 г. Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага споўнілася 80 гадоў. У рамках святкавання юбілею 25 лістапада 2020 г. а 10 гадзіне раніцы адбудзецца прэзентацыя навуковай манаграфіі Алеся Сушы «Асэнсаванне шэдэўра. Берасцейская Біблія».


Алесь Суша — кнігазнавец, кандыдат культуралогіі, намеснік генеральнага дырэктара – дырэктар па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Даследчык і папулярызатар спадчыны Францыска Скарыны. Ініцыятар і выканаўца многіх праектаў па факсімільным узнаўленні кніжных помнікаў, у т. л. Брэсцкай Бібліі.


Брэсцкая Біблія — адно з самых прыгожых, самых дарагіх і самых вялікіх выданняў XVI–XVIII стст. у ВКЛ, шэдэўр паліграфічнага мастацтва таго часу. Гэта кніга на стагоддзі праславіла Брэст — месца свайго выдання. У аддзеле рэдкай кнігі Бібліятэкі захоўваецца яе фрагмент.


Бібліятэка забяспечвае выкананне ўсіх санітарных норм і патрабаванняў. Калі ласка, просім прысутных апрануць медыцынскую маску.


ЗВЯРТАЕМ УВАГУ: калі Вас цікавіць тэма сустрэчы, але няма магчымасці фізічна прысутнічаць на ёй, ці Вы адчуваеце сябе не вельмі добра, — праз YouTube-канал Алеся Сушы будзе весціся прамая трансляцыя мерапрыемства. Далучыцца да прагляду можна па спасылцы:


https://www.youtube.com/watch?v=qS58jcgWkn0&feature=youtu.be&fbclid=IwAR3EjJCOKIk_0Wyaark4mLxybjV4cEppIC6SlARHvf16hnjaA7uC3aQ_yEQ


Мерапрыемства адбудзецца ў аддзеле літаратуры на замежных мовах, 3-ці паверх.




Зварот да спісу