Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Прэзентацыя кнігі «Брестская епархия: история и современность»

Прэзентацыя кнігі «Брестская епархия: история и современность»

Прэзентацыя кнігі «Брестская епархия: история и современность»

14 чэрвеня 2021 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася прэзентацыя кнігі «Брестская епархия: история и современность», прысвечанай 30-годдзю адраджэння Брэсцкай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы.

Сёння тэма праваслаўнага краязнаўства знаходзіць жывы водгук не толькі ў рэлігійных дзеячаў, але і ў простых грамадзян, таму што абуджае цікавасць да гісторыі сваёй сям’і і роднага краю. Новае выданне ўяўляе сабой своеасаблівы экскурс у шматграннае жыццё Праваслаўнай царквы на нашай зямлі. У кнізе прыводзіцца апісанне святынь і святых епархіі, праслаўленых на брэсцкіх землях, а таксама біяграфіі кіруючых архірэяў. Дадзены звесткі аб дзеючых манастырах і благачыніях епархіі.

На сустрэчы прысутнічалі чытачы абласной бібліятэкі, яе супрацоўнікі, краязнаўцы, прадстаўнікі Епархіяльнага Савета Брэсцкай Епархіі БПЦ.

У ходзе мерапрыемства протаіерэй Сяргей Петрусевіч выступіў з прывітальным словам і падараваў бібліятэцы экзэмпляр прэзентуемага выдання з дароўным подпісам архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана. Аўтары-складальнікі кнігі Яўген Мшар, Дзмітрый Нагнібеда и Яўгенія Марозава расказалі аб яе структуры і сваёй працы над ёй, зрабілі невялікі экскурс у гісторыю Брэсцкай праваслаўнай епархіі і абазначылі напрамкі дзейнасці сёння. Брэсцкі пісьменнік і краязнавец Мікалай Аляксандраў закрануў тэму праваслаўнага краязнаўства, а вядомы краязнавец Валерый Мароз адзначыў важнасць сістэмнага і навуковага падыходу ў яго развіцці.

Да мерапрыемства супрацоўнікі аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі падрыхтавалі кніжную выставу «Брестчина православная», падаўшы кніжныя навінкі, рэдкія выданні, а таксама артыкулы з часопіса «Брестские епархиальные ведомости».

Сярод фундаментальных выданняў экспазіцыі, якія адлюстроўваюць гісторыю Брэсцкай епархіі, кнігі: «Наследие православной Беларуси» (Мінск, 2011), «Дорогами православной Беларуси» (Мінск, 2010) і інш. Зборнік «Православные святые земли белорусской» (Мінск, 2015) сабраў нарысы аб жыцці Афанасія Філіповіча, ігумена Брэсцкага, свяшчэннамучаніка Нікіфара, прападобнамучаніка Макарыя Камянецкага. У даследаванні В. Мароза «Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны» (Мінск, 2018) адлюстраваны помнікі сакральнай архітэктуры Брэсцкай вобласці.

З гісторыяй званоў праваслаўнай царквы знаёмілі манаграфіі А. Шацько «Колокола и колокольные звоны православных храмов западных регионов Беларуси» (Беласток, 2014) і «Колокольный звон Белой Руси» (Мінск, 2015).

Шматлікія выданні выставы прысвечаны гісторыі праваслаўных храмаў і манастыроў г. Брэста і разнастайных раёнаў вобласці. Гэта кнігі А. Вялічка і протаіерэя Іаана Харашэвіча «Военные церкви и белорусские полки русской армии» (Мінск, 2018), С. Васовіча «Брестское Свято-Николаевское братство и его культурно-просветительская деятельность» (Брэст, 2009), вядомыя працы Канстанціна Зноскі «Исторический очерк церковной унии» (Мінск, 2007) і Мітрафана Зноска-Бароўскага «Хроника одной жизни» (Нью-Ёрк, 1995), а таксама «Праваслаўныя храмы Камянеччыны» (Брэст, 2013), «Обитель Спаса Всемилостивого» (Кобрын, 2020), «Нябеснае і зямное: нарысы аб святарах і святынях Пружаншчыны» І. Сядовай (Брэст, 2014) і інш.

З выданнямі выставы, а таксама з прэзентуемай кніжнай навінкай «Брестская епархия: история и современность» можна азнаёміцца ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі.

 

Жэлянгоўская Ірына Іванаўна,

заг. аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі

                                                                                          Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 79



Зварот да спісу