Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Пресс-витрина»

«Пресс-витрина»

«Пресс-витрина»
З 22 па 23 верасня ў фае Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага будзе экспанавацца выстава перыядычных выданняў «Пресс-витрина».

Перыядычныя выданні па праве займаюць першае месца сярод прафесійнай літаратуры, таму што на старонках часопісаў аператыўна адлюстроўваюцца падзеі, праводзяцца дыскусіі па найбольш актуальных тэмах. Прафесійныя выданні могуць забяспечыць інфармацыйныя патрэбы спецыялістаў розных абласцей дзейнасці і дапамогуць павысіць прафесійны ўзровень, развіць творчую дзейнасць і спрыяць самаадукацыі.

Выстава прадстаўлена раздзеламі: «История. Общество. Политика», «Наука и практика», «Экономика и управление», «Юриспруденция», «Образование. Педагогика», «Физкультура и здоровье». Больш чым у 150 часопісах, прадстаўленых на экспазіцыі, размешчана інфармацыя аб перспектывах, тэндэнцыях і дасягненнях розных галін навукі і практыкі. Таму выстава ўяўляе цікавасць як для прафесіяналаў, так і для шырокага кола чытачоў, якіх цікавіць перадавы вопыт і найноўшыя навуковыя адкрыцці айчынных і замежных навукоўцаў.

Нагурная Марыя Яўгенаўна,
бібліятэкар чытальнай залы бягучых перыядычных выданняў
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 39


Зварот да спісу