Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Прававы марафон «Права — на службу ўсім і кожнаму»

Прававы марафон «Права — на службу ўсім і кожнаму»

Прававы марафон «Права — на службу ўсім і кожнаму»

12–13 мая 2021 г. у публічным цэнтры прававой інфармацыі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбыўся прававы марафон «Права — на службу ўсім і кожнаму».


У марафоне прынялі ўдзел прадстаўнікі праваахоўных органаў, выканаўчай улады, грамадскіх арганізацый.


Пралогам марафону стала прэзентацыя разгорнутай выставы літаратуры «Мы — граждане Беларуси!». Затым адбылася сустрэча памочніка пракурора пракуратуры Брэсцкай вобласці Цярэшка Наталлі Іванаўны з навучэнцамі юрыдычнага аддзялення Брэсцкага політэхнічнага каледжа. Гутарка ішла па тэме «Аб правілах удзелу ў масавых мерапрыемствах і пра адказнасць за іх парушэнні». Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням правапарушэнняў з боку непаўналетніх і іх наступствам.


Супрацоўнікі групы агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Мілюкова Наталля Віктараўна і Крук Вераніка Уладзіміраўна правялі прававы дыялог «Выбірай бяспечны шлях», удзельнікамі якога сталі юнакі і дзяўчаты чыгуначнага каледжа і прафесійна-тэхнічнага ліцэя чыгуначнага транспарту. У гутарцы закрануты пытанні бяспекі дарожнага руху: адказнасці пешаходаў, правіл перамяшчэння на роварах, скутэрах, мапедах і інш. Мерапрыемства прайшло ў форме дыялогу, на пастаўленыя пытанні адказвалі і самі слухачы.


Асобная сустрэча з прадстаўнікамі ГА «БРСМ» другім сакратаром Брэсцкага гарадскога камітэта Клімовіч Вікторыяй Васільеўнай і членам валанцёрскага руху «Добрае сэрца» Цярэшка Надзеяй Вітальеўнай была прысвечана валанцёрскаму і студатрадаўскаму руху. Пытанні працоўнай актыўнасці моладзі асвятляліся спецыялістам упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Брэсцкага гарвыканкама Жыцянёвым Максімам Міхайлавічам. Тэма яго кансультацыі — «Часовая працоўная занятасць вучнёўскай і студэнцкай моладзі падчас летніх канікул».


Для берасцейцаў былі арганізаваны бясплатныя юрыдычныя кансультацыі натарыусаў і адвакатаў. Прафесійную прававую дапамогу атрымалі 20 чалавек. Адвакат юрыдычнай кансультацыі Ленінскага раёна г. Брэста Маўчанюк Максім Юр’евіч правёў чарговыя заняткі Школы прававых ведаў па тэме «Асцярожна: віртуальныя злачынствы». Экспанавалася выстава літаратуры «Закон и Интернет».


Праграма марафону ўключала інтэрактыўныя формы. Школьнікі 3-га «А» класа СШ № 13 імя В. І. Хована сталі ўдзельнікамі гульні-падарожжа «Маю права, але абавязаны...». Студэнты вучэбнай лабараторыі «Юрыдычная клініка» БрДУ імя А. С. Пушкіна пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры грамадзянска-прававых дысцыплін юрыдычнага факультэта Шэрайзінай Людмілы Алегаўны правялі квіз па правах чалавека для навучэнцаў каледжа бізнесу і права і прафесійна-тэхнічнага ліцэя чыгуначнага транспарту. У аснове заданняў былі сюжэты і персанажы з дзіцячай літаратуры. Вынікі квізу падвяло журы на чале са спецыялістам Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі па Брэсцкай вобласці. Кожнаму ўдзельніку каманды-пераможцы, а імі сталі навучэнцы ліцэя, былі ўручаны сувеніры.


У фае бібліятэкі на працягу двух дзён дэманстраваліся прававыя відэаролікі з рэсурсаў Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі.


Удзел у марафоне прынялі 192 чалавекі, 162 з іх сталі чытачамі бібліятэкі.


Мерапрыемствы асвятляла тэлекампанія «Беларусь 4. Брэст».


Арганізацыя і правядзенне прававога марафону паказалі жывую зацікаўленасць з боку моладзі і гатоўнасць розных устаноў Брэста ўзаемадзейнічаць з бібліятэкай. А гэта — найважнейшыя складнікі паспяховай і эфектыўнай работы, якую можна вырашаць толькі сумеснымі намаганнямі.



Глазкова Тамара Васільеўна,

заг. агульнай чытальнай залы

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74





Зварот да спісу