Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Віншуем Гжэгажа Міхалоўскага з публікацыяй новага зборніка паэзіі

Віншуем Гжэгажа Міхалоўскага з публікацыяй новага зборніка паэзіі

Віншуем Гжэгажа Міхалоўскага з публікацыяй новага зборніка паэзіі

Віншуем нашага даўняга сябра і калегу Гжэгажа Міхалоўскага, былога загадчыка аддзела інфармацыі, бібліяграфіі і краязнаўства Гарадской публічнай бібліятэкі ў Бялай Падлясцы (з 1982 па 2016 г.), галоўнага рэдактара Падляшскага культурнага квартальніка («Рodlaski Kwartalnik Kulturalny» — з 1995 па 2016 г.), рэдактара і складальніка серыі зборнікаў паэзіі «Бібліятэчка Падляшскага культурнага квартальніка» («Biblioteczka Podlaskiego Kwartalnika Kulturalnego») з публікацыяй новага зборніка паэзіі «Podlaskie hosanna: motywy religijne współczesnej poezji regionu bialskopodlaskiego» (2019), які выйшаў у Бялай Падлясцы ў выдавецтве CALAMUS! Са зборніка «Podlaskie hosanna…» пачалася новая серыя «Bialskopodlaskie Prezentacje Literackie», якая, мы спадзяёмся, будзе мець яркі і паспяховы працяг. Пазнаёміцца з арыгінальным зборнікам «Podlaskie hosanna…» можна ў аддзеле літаратуры на замежных мовах, а таксама з прэзентацыяй выдання і творчасцю падляшскіх паэтаў, вершы якіх увайшлі ў зборнік, у перакладах на беларускую мову ў часопісе «Маладосць» № 4 за 2019 год, (раздзел «Пераклады», артыкул С. Воцінавай «Без пафасу і мудрагельства»). http://zviazda.by/sites/default/files/zmest_2.pdf


За 30 гадоў (з 1989 г.) супрацоўніцтва нашых бібліятэк пан Гжэгаж Міхалоўскі быў самым актыўным і адданым сябрам не толькі для бібліятэкараў, але і для мноства чытачоў Брэста і Брэстчыны. Дзякуючы яго пасрэдніцкай дапамозе Бібліятэка атрымала ў дар ад розных арганізацый і прыватных асоб Рэспублікі Польшча больш за 2 тыс. каштоўных кніг, публікацый і перыядычных выданняў на польскай мове па ўсіх галінах ведаў, асабліва па гісторыі Польшчы і краязнаўстве, у «Падляскім культурным квартальніку» былі апублікаваныя артыкулы звыш трыццаці нашых суайчыннікаў — гісторыкаў, краязнаўцаў, бібліятэкараў, філолагаў. Сумесна рэалізавана нямала праектаў, самым важным з якіх з’явіўся міжнародны праект па захаванні і папулярызацыі спадчыны Ю. І. Крашэўскага «Віртуальная рэканструкцыя спадчыны Ю. І. Крашэўскага», у складанні польскай часткі бібліяграфіі якога прымаў удзел Гжэгаж Міхалоўскі.


Упэўнены, што нас чакае яшчэ шмат выдатных сустрэч з паэзіяй Падляшша дзякуючы самаахвярнасці, прафесіяналізму і вытанчанаму паэтычнаму пачуццю пана Гжэгажа.


Налобіна Таццяна Алегаўна,

заг. аддзела літаратуры на замежных мовах

Кантактны тэлефон: +375 162 59 21 74



Зварот да спісу